Лукашэнка і Пуцін абмяркоўваюць вучэнні па прымяненні нестратэгічнай ядзернай зброі
Уладзімір Пуцін прыляцеў у Мінск у чацвер позна вечарам. Лукашэнка асабіста сустрэў яго ў аэрапорце.
![](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2024_05/000019_1716497331_636470_bmain2-oroj3.jpg.webp)
Пуцін пацвердзіў планы абмеркаваць з Лукашэнкам вучэнні па прымяненні нестратэгічнай ядзернай зброі. Пра гэта ён заявіў пасля прылёту ў Мінск, піша БелТА.
«Пагаворым, вядома, і пра другую фазу вучэнняў (па адпрацоўцы прымянення нестратэгічнай ядзернай зброі). Гэта звязана з прамым удзелам нашых беларускіх сяброў, калег у ваеннай сферы ў гэтых мерапрыемствах», — сказаў расійскі лідар.
Пуцін таксама адзначыў, што ў бакоў вялікі парадак дня і ён рады, што ўдалося прыехаць вечарам 23 мая, каб у нефармальнай абстаноўцы пагаварыць па ўсіх тэмах.
«У мяне пасля перамоваў з нашымі арабскімі сябрамі была такая вялікая сустрэча з членамі ўрада. Гаварылі якраз пра мой візіт да вас.
Практычна па ўсіх напрамках прайшліся — і па прамысловай кааперацыі, па энергетыцы, па сельскай гаспадарцы, па пытаннях бяспекі. Напэўна, паў-урада было. Некаторыя прыедуць, будуць удзельнічаць у перамовах. Тыя, каго не будзе тут, тыя перадавалі прывітанне і пажадалі дабрабыту Беларусі, — распавёў расійскі лідар. — Многае зроблена нашымі калегамі за апошні час.
Зноў жа, пры непасрэдным вашым удзеле, пры падтрымцы. Мы ўсё гэта абмяркуем, у тым ліку і пытанні бяспекі, якім вы ўдзяляеце пастаянна вялікую ўвагу. Тут таксама ёсць пра што пагаварыць. Усё ў нас стабільна складваецца, добра».
«Думаю, як звычайна, мы пытанні бяспекі — на першы план. А ў пятніцу абмяркуем эканамічныя пытанні разам з нашымі калегамі з урадаў», — сказаў у сваю чаргу Лукашэнка.
Каментары