П'яны кіроўца ўцякаў з месца ДТЗ — міліцыя стала страляць па машыне
Пагоня адбылася ў Чэрыкаве 9 лютага.
![](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2025_02/231-se9i4.png.webp)
Mercedes сутыкнуўся з Lada, якая стаяла, і з'ехаў з месца ДТЗ. Людзі патэлефанавалі ў міліцыю. Калі даішнікі знайшлі той самы Mercedes і падалі сігнал аб спыненні, кіроўца паспрабаваў уцячы. ДАІ пагналася за ім.
«Аўто разганялася да 140 км/г, ствараючы рэальную пагрозу іншым удзельнікам дарожнага руху. Інспектары прынялі рашэнне выкарыстоўваць табельную зброю. Пасля прыцэльных стрэлаў па колах парушальніка затрымалі», — кажацца ў паведамленні МУС.
За стырном знаходзіўся 30-гадовы раней неаднаразова судзімы магілёвец. Ён не меў правоў, было падобна, што п'яны. Агляд паказаў больш за 1,1 праміле алкаголю.
На кіроўцу Mercedes склалі 15 адміністрацыйных пратаколаў, у тым ліку за нецвярозае кіраванне, невыкананне неаднаразовых патрабаванняў аб спыненні і непадпарадкаванне. Ён змешчаны ў ІЧУ, машыну адвезлі на ахоўную стаянку.
Каментары