Наезд адбыўся 8 лютага каля 21:45 на аўтадарозе М-7 «Валожын — Ашмяны — мяжа Літоўскай Рэспублікі», паведаміла ДАІ Гродна.
![](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2025_02/-g4c8p.jpg.webp)
49-гадовы вадзіцель фуры ехаў з боку Ашмян у памежны пункт «Каменны Лог».
На 147-м кіламетры ён учыніў наезд на 43-гадовага пешахода, грамадзяніна Расійскай Федэрацыі, які хадзіў па праезнай частцы дарогі, паведаміла прэс-служба ДАІ Гродна.
Пешаход быў на праезнай частцы без флікераў. Яго з траўмамі шпіталізавалі.
Каментары