Мужчына знайшоў у рэстаране чужы гадзіннік — на яго завялі крыміналку за крадзеж
У міліцыю Мінска з заявай аб знікненні гадзінніка цаной каля 3500 рублёў звярнулася 36-гадовая жыхарка сталіцы. Жанчына распавяла, што была ў рэстаране, а калі вярнулася дадому, выявіла адсутнасць гадзінніка.
![](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2025_02/-7h2sm.png.webp)
Супрацоўнікі крымінальнага вышуку затрымалі 38-гадовага жыхара Мінскай вобласці. Са слоў мужчыны, гадзіннік ён знайшоў падчас рамонту ў будынку рэстарацыі: «Мы збіралі апаратуру, пад сцэнай я знайшоў цыферблат, паклаў яго ў кішэню». Пра знаходку мужчына не паведаміў адміністрацыі ўстановы.
Рэч канфіскаваная і будзе перададзена гаспадыні.
Заведзена крымінальная справа за крадзеж.
Каментары