Таццяне і Дзмітрыю з Магілёва па 34 гады. У шлюбе яны амаль шэсць гадоў, пяць з іх жанчына не працуе. Галоўны здабытчык — муж.
Іх гісторыю расказвае «Вечерний Бобруйск».
Таня ў мінулым доктар, працавала па спецыяльнасці, але, па яе словах, выгарэла настолькі, што на сямейнай радзе было прынята рашэнне працу пакінуць:
— Дзіма быў на маім баку, яму надакучыла, што я заўсёды стомленая і злая. У яго добрая зарплата, на дваіх нам хапае з лішкам. Перад тым, як я пакінула працу, мы дамовіліся, што ён будзе плаціць мне «заробак жонкі». Калісьці гэта было 300 рублёў, цяпер 600. Штомесяц ён перакладае мне іх на карту. Але гэта не значыць, што я не бяру ў яго грошы на нейкія патрэбы: касметолага, стрыжкі, афарбоўку валасоў, манікюр і эпіляцыю. Мужа я сама стрыгу машынкай, у гэтым плане ён не пераборлівы.
Дзмітрый працуе намеснікам дырэктара ў прыватнай арганізацыі, зарабляе 2800-3000 рублёў. Жывуць муж і жонка ў двухпакаёвай кватэры мужа, а Таніну здаюць за 650 рублёў. З гэтых грошай жанчына плаціць падатак на здачу кватэры. Астатнюю суму адкладаюць і трацяць на падарожжа, якія абодва вельмі любяць.
Яшчэ тады, калі Таня пакінула працу, муж аплаціў ёй IT-курсы. Перыядычна атрымоўваецца трохі падпрацаваць. Але заробкі нерэгулярныя. У мінулым месяцы жанчына зарабіла 500 рублёў, але да гэтага тры месяцы падпрацоўкі ніякай не было.
У сям'і выхоўваюцца два каты, падабраныя на вуліцы:
— Якасны напаўняльнік з прысыпкай ад пахаў каштуе 34 рублі, хапае менш, чым на месяц. Дзесьці 65 рублёў ідзе на сухі корм і ўсякія прысмакі. Груба кажучы, 100 рублёў траціцца заўсёды.
Ёсць у пары так званая скарбонка, куды з заробку муж кладзе 1500 рублёў. Усякія дробязі, вітаміны, бытавую хімію, тавары для катоў Таня купляе на грошы са скарбонкі. І яшчэ невялікую колькасць прадуктаў у краме каля дома. Грунтоўна закупляцца на тыдзень муж і жонка едуць разам, муж расплачваецца сваёй картай.
— На прадукты трацім рублёў 700 на месяц. Два-тры разы на тыдзень ходзім абедаць у кафэ або сталовую. Пакідаем звычайна 25-30 рублёў на дваіх, за месяц атрымліваецца ў раёне 300 рублёў. Яшчэ дзесьці 300 вылучаем на забавы: кіно і тэатр, басейн, кафэ.
Два-тры разы на тыдзень муж і жонка ходзяць абедаць у кафэ або сталовую. Пакідаюць звычайна 25-30 рублёў на дваіх.
Уся камуналка з інтэрнэтам плюс мабільная сувязь за два тэлефоны абыходзіцца ў 270 рублёў.
— Адзенне і абутак купляем у асноўным мне, Дзіма не моднічае, носіць тое, што выбіраю яму я і можа насіць рэчы, пакуль не спарахнеюць, — смяецца Таня. — Напэўна, прасцей палічыць колькі грошай на адзенне сыходзіць за год. З буйных пакупак у мінулым годзе ў мяне быў пухавік, плашч і тры пары абутку. Гэта дзесьці 1700 руб. Дзіму нарэшце ўгаварыла змяніць куртку — 170 руб. Нейкія майкі, джынсы, бялізну і сукенкі купляла — ну, рублёў 500 яшчэ. Калі падзяліць на дванаццаць, то атрымліваецца каля 200 руб. на месяц.
Каментары
А то, калі муж пойдзе на пенсію
Жонка пойдзе на... Нешта іншае.
Я б его жене посоветовала бежать роняя тапки от такого "содержателя" и искать нормально оплачиваемую работу. Правильно там выше пишут - банально без пенсии останется. Плюс с тех жалких 600 р при всем желании не соберешь подушку безопасности нормальную.