Педагогамі не змогуць працаваць тыя, каго асудзілі па крымінальнай справе за «экстрэмізм»
Міністр адукацыі Андрэй Іванец расказаў пра змены, якія збіраюцца ўнесці ў законы па пытаннях правоў дзяцей.
![](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2021_10/photo_2021-10-29180924-mic1u.jpeg.webp)
Закон забароніць працаваць педагогамі тым, каго судзілі за распаўсюд наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў, а таксама тым, каго прыцягвалі да крымінальнай адказнасці за «экстрэмісцкую дзейнасць».
Пра гэта піша БелТА.
Таксама больш увагі будуць надаваць недапушчэнню злачынстваў супраць палавой недатыкальнасці.
«Навацыі законапраекта ўтрымліваюць меры, якія накіраваны на недапушчэнне супрацьпраўных, злачынных дзеянняў у дачыненні да непаўналетніх, у першую чаргу звязаных з палавой недатыкальнасцю. Гэта вельмі важны аспект, і ў сувязі з гэтым уносіцца карэкціроўка адпаведнага артыкула, які прадугледжвае пісьмовае папярэджанне педагагічных і іншых работнікаў, якія будуць непасрэдна працаваць з дзецьмі, аб нормах заканадаўства аб палавой недатыкальнасці, прававых наступствах і пакаранні за гэтыя злачынствы, а таксама тлумачэнне гэтых нормаў іншым работнікам, якія таксама маюць кантакт з дзецьмі», — расказаў Андрэй Іванец.
Будуць праводзіць псіхалагічнае сумоўе з асобамі, якіх будуць дапускаць да працы з дзецьмі. Парадак гэтай працэдуры вызначыць пастанова Савета Міністраў. «У цяперашні час створана міжведамасная рабочая група, якая прадугледжвае ўдзел як медыцынскіх работнікаў, так і педагогаў-псіхолагаў для таго, каб праводзіць гэтую працэдуру», — дапоўніў міністр.
Дэпутаты прынялі праект закона з гэтымі зменамі ў першым чытанні.
-
Каверын пра Трампа: Я думаў, ён рэальны пацан, а ён аказаўся рыжым баязлівым клоўнам
-
Кіраўнік «Белмедтэхнікі», у гаражы якога КДБ знайшоў 620 тысяч долараў хабару, вызваліўся з калоніі і знайшоў новую працу
-
«Вы павінны сказаць, які дрэнны Саннікаў». Шарэнда-Панасюк — пра тое, як прапагандысты з БТ запісвалі фільм пра яе
Каментары
Павылазяць толькі старыя пенсіянэркі!!!