16-гадовы п'яны кіроўца без правоў уцякаў ад ДАІ і пашкодзіў 14 аўтамабіляў
9 лютага каля 3 гадзін ночы ў Брэсце супрацоўнікі ДАІ падалі сігнал аб спыненні кіроўцу аўтамабіля Chrysler, але той патрабаванне праігнараваў. Пачаўся пераслед.
Не рэагуючы на неаднаразовыя патрабаванні інспектараў, парушальнік спрабаваў схавацца. Па дарозе ён пашкодзіў 14 аўто.
Заехаўшы ў адзін з двароў па вуліцы Кірава, праз ДТЗ аўтамабіль не змог працягнуць рух, кіроўца паспрабаваў уцячы, але быў затрыманы.
Аўтамабілем кіраваў 16-гадовы хлопец, правоў кіроўцы ў яго не было, а вось прыкметы алкагольнага ап'янення — відавочныя, паведамляе ДАІ. Медыцынскі агляд паказаў — 1,4 праміле.
Ключы ад аўтамабіля ён узяў пакуль нікога не было дома. На маладога чалавека складзена 14 адміністрацыйных матэрыялаў.
Каментары