Прэм'ер Літвы паказаўся ў адных плаўках і ўразіў сваёй фізічнай формай
Прэм'ер-міністр Літвы Гінтаўтас Палуцкас (45 гадоў) падзяліўся відэа, на якім паказаў сваё хобі. Палуцкас належыць да маржоў. На відэа бачна, як прэм'ер выбягае з мора на бераг і апладзіруе. У яго за спінай — мноства аматараў зімовага купання, піша Delfi.
![](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2025_02/paluckas-ne7yb.png.webp)
У відэа прэм'ер паказаў выдатную фізічную форму. У каментарах на фэйсбуку яму пішуць словы захаплення.
«Святкуем сінхранізацыю — каб у вас ніколі не скончылася энергія!» — падпісаў ён відэа. Гэта адсылка да таго, што краіны Балтыі сінхранізавалі свае электрасеткі з Заходняй Еўропай і цалкам адключылі іх ад Расіі.
8 лютага ў Балтыйскім моры купаліся каля 600 энтузіястаў, якія з'ехаліся з розных гарадоў Літвы: з Вільні, Каўнаса, Клайпеды, Шаўляй, Панявежыса і іншых. Сярод маржоў былі і дзеці.
Свята палангскіх маржоў адбылося на ўзмор'і ў 38-ы раз. Першы раз яго правялі ў 1987 годзе.
Каментары