У астраўной дзяржаве днём у нядзелю адбыўся маштабны блэкаўт. Яго прычына даволі незвычайная.
![](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2025_02/1-lw0kh.jpg.webp)
Каля 11:30 па мясцовым часе па ўсёй Шры-Ланцы знікла святло. З-за маштабнага блэкаўту бальніцы, прадпрыемствы і іншыя крытычна важныя ўстановы былі вымушаны перайсці на генератары.
Як аказалася, адключэнне электрычнасці выклікала малпа. Міністр энергетыкі Кумара Джаякодзі расказаў, што яна прабралася на падстанцыю недалёка ад Каломба і вывяла з ладу трансфарматар, пiша Бі-бі-сі.
Аднавіць электрычнасць удалося толькі праз тры гадзіны, але не па ўсёй краіне. У некаторых раёнах на выпраўленне сітуацыі спатрэбіцца больш часу.
Маштабны блэкаўт адбываецца ў Шры-Ланцы не ўпершыню. У 2022 годзе краіна сутыкнулася з працяглымі адключэннямі электрычнасці. Але тады віной усяму быў не малпа, а эканамічны крызіс.
Каментары
Блэкаут можа ў розных галінах выклікаць