«У яго дастаткова праблем з жонкай». Трамп заявіў, што не будзе дэпартаваць прынца Гары
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што не будзе дэпартаваць брытанскага прынца Гары, нягледзячы на пытанне адносна легальнасці ягонага знаходжання ў краіне, паведамляе New York Post. Па словах амерыканскага лідара, «у Гары і так хапае праблем з жонкай».
Адказваючы на пытанне, ці будзе ён дэпартаваць Гары, Дональд Трамп сказаў:
«Я не хачу гэтага рабіць. Я пакіну яго ў спакоі. У яго і так дастаткова праблем з жонкай [Меган Маркл]. Яна жахлівая».
У 2020 годзе прынц Гары і ягоная жонка вырашылі адмовіцца ад каралеўскіх абавязкаў і пасяліцца ў ЗША. Аднак пасля публікацыі ягоных мемуараў «Запасны» ў студзені 2023 года ўзнікла пытанне аб правамернасці ягонага знаходжання ў гэтай краіне. У кнізе прынц прызнаўся, што ў маладосці ўжываў наркотыкі, што можа служыць падставай для адмовы ў выдачы амерыканскай візы.
У чэрвені таго самага года Міністэрства ўнутранай бяспекі ЗША адмовілася апублікаваць візавую інфармацыю па запыце Heritage Foundation. Але судовае расследаванне гэтай справы было адноўлена ў лютым 2025 года.
13 студзеня 2020 года тагачасная каралева Вялікабрытаніі Лізавета II падтрымала рашэнне прынца Гары і Меган Маркл адмовіцца ад каралеўскіх прывілеяў і пачаць фінансава незалежнае жыццё. 31 сакавіка яны афіцыйна склалі абавязкі старэйшых членаў каралеўскай сям'і.
Цяпер Гары і Меган з сынам Арчы жывуць у Лос-Анджэлесе. У чэрвені 2021 года ў пары нарадзілася дачка.
Апошнім часам, аднак, шмат пішуць пра тое, што ў адносінах пары з'явіліся сур'ёзныя праблемы. Лонданскія букмекеры сталі нават прымаць стаўкі на хуткі развод прынца Гары і Меган Маркл. Яны ў мінулым годзе ўсё радзей з'яўляліся на публіцы разам, а на адзіночных мерапрыемствах выглядалі значна больш расслабленымі.
Трамп вырашыў адмяніць папяровыя саломінкі для піцця і вярнуць пластыкавыя
Выдавец The Sun афіцыйна выбачыўся перад прынцам Гары
Меган Маркл назвала сябе самым зацкаваным чалавекам у свеце
Spotify разарваў кантракт з Меган Маркл і прынцам Гары. Не апраўдалі чаканняў
Гары і Мэган ледзь не разбіліся: дзве гадзіны за іх таксі гналіся фатографы
Каментары
заявление рыжего шута что во вторую мировую "погибали только узкие" он плюнул в фейс сразу нескольким народам.включая и наш.
но у нас это как обычно даже не заметили(радины и прочие шарлатаны особенно)
а вы про каких то жонак)