Мільярдэр Ілан Маск, кіраўнік Дэпартамента дзяржаўнай эфектыўнасці ЗША (DOGE), працягвае шукаць спосабы сэканоміць амерыканскія грошы.
![](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/stock/gettyimages-1963458442-1onpw.jpg.webp)
На гэты раз Маск заклікаў закрыць медыя «Голас Амерыкі» і «Радыё Свабода». Ён напісаў пра гэта пасля таго, як спецыяльны пасланнік прэзідэнта ЗША ў асаблівых місіях Рычард Грэнэл назваў гэтыя медыя прытулкам левых актывістаў.
«Так, закрыйце іх.
1. Еўропа цяпер вольная (не лічачы ярма бюракратыі).
2. Іх больш ніхто не слухае.
3. Гэта проста шалёныя радыкальныя левыя, якія размаўляюць самі з сабой, спальваючы па 1 мільярду даляраў на год са сродкаў падаткаплацельшчыкаў ЗША», — напісаў Маск у сацсетцы X.
«Радыё Свабода» фінансуецца амерыканскім урадам. Медыя вяшчае на 27 нацыянальных мовах у 23 краінах Усходняй Еўропы, Цэнтральнай Азіі, Каўказу і Блізкага Усходу. Беларуская служба «Радыё Свабода» працуе ўжо 70 гадоў.
«Голас Амерыкі» фінансуецца амерыканскімі падаткаплацельшчыкамі ў рамках агенцтва ЗША па глабальных медыя. Вяшчае на 45 мовах.
Каментары
Як калісці Марк Твэн пісаў пра багацея Вільяма Кларка, які купіў сабе месца ў Сенаце ЗША:” яго месца не ў сенаце, а ў турме і кандалах.”
Амерыканская класіка.