Грамадства2121

«Калі ўнучка Лукашэнкі паступіла на факультэт, усе думалі: госпадзе, хоць бы не да мяне на спецыяльнасць»

У новым выпуску ТОКу вядомая юрыстка, колішняя загадчыца кафедры міжнароднага права факультэта міжнародных адносін БДУ Кацярына Дзяйкала расказала, як на факультэце вучыліся дзеці чыноўнікаў.

Аляксандр Лукашэнка падчас наведання факультэта міжнародных адносін БДУ. 1 верасня 2012 года. Фота: bsu.by 

Кацярына Дзяйкала заўважае, што чуткі пра залатую моладзь, якая прыязджала на вучобу на ўласных «Паршэ», моцна перабольшаныя.

«Так, там вучыліся дзеці вельмі розных бацькоў, вельмі высокіх службоўцаў, вельмі буйных бізнэсменаў, багатых людзей. Апроч гэтага, там вучыліся абсалютна звычайныя людзі і далёка не з Мінска, і вельмі таленавітыя і разумныя. То-бок, гэта зусім будзе няпраўда сказаць, што гэта факультэт толькі для залатой моладзі. Якраз я б сказала, што не, іх там была меншасць насамрэч».

@tokbelarus Должна ли Беларусь платить Украине репарации? #украина #беларусь #беларусьукраина #белорусы #украинцы #зсу #всу ♬ оригинальный звук - ТОК | TALK - Пра Беларусь

Былая загадчыца кафедры адзначае, што факультэт міжнародных адносін БДУ гэта ў першую чаргу атмасфера не гледзячы на пільную ўвагу і магчымасці.

Дзяйкала згадвае, што два сыны Лукашэнкі — Віктар і Дзмітрый — скончылі ФМА. Калі яна паступіла на першы курс, Дзмітрый Лукашэнка быў на другім. На адным курсе з ім вучыўся сын тагачаснага старшыні КДБ Леаніда Ерына (2000-2004 гады) — Павел.

З Кацярынай на адным курсе вучылася дачка Уладзіміра Сямашкі (былога віцэ-прэм'ера і пасла Беларусі ў Расіі) Марына, а таксама пляменнік жонкі Лукашэнкі.

«Унучка Лукашэнкі [Вікторыя] таксама паступіла на ФМА, калі я яшчэ працавала, на міжнародныя эканамічныя адносіны. Мы ўсе сядзелі і думалі: «Госпадзе, хоць бы не да мяне на спецыяльнасць. Хоць бы толькі не да мяне», — прыгадвае Дзяйкала.

Унучка Лукашэнкі Вікторыя на школьным выпускным

Па словах былой загадчыцы кафедры міжнароднага права, дзеці «вялікіх шышак» былі «нашмат больш сціплымі» ў сваіх паводзінах у параўнанні з дзецьмі расійскіх чыноўнікаў, якія вучыліся ў Маскоўскім дзяржаўным інстытуце міжнародных адносін.

«Я ніколі не бачыла ніводнага дзіцяці беларускага чыноўніка, і калі вучылася, і калі працавала, якое б сябе знарок нахабна паводзіла з усялякімі распальцоўкамі», — сцвярджае Дзяйкала.

Калі ж гаварыць пра адносіны да вучобы дзяцей чыноўнкаў, то яны, па словах Кацярыны, былі рознымі:

«Хтосьці рэальна вучыўся, камусьці гэта было як бы пофіг. Займаўся спакойна сваімі справамі і чакаў, пакуль ён ці яна атрымае дыплом. Але не было ніколі такога адчування, што там яны неяк сябе ставяць вышэй. Не, ніколі.

Марына Сямашка ездзіла на метро на першым курсе ва ўнівер. Можа, па-мойму, і на другім. Не памятаю, у яе машына з'явілася толькі, па-мойму, на трэцім курсе. І вучылася яна, дарэчы, таксама добра».

Глядзіце цалкам:

Каментары21

  • Воля
    09.02.2025
    О внуке лукашенко преподаватели школы бизнеса бгу тоже неплохо отзывались. Что не помешало потом этих самых преподавателей скопом уволить.
  • Адкажыце калі ласка
    09.02.2025
    Хто небудь яе там бачыў? Я не бачыў там ні гэтай выкладчыцы, ні унучкі, ні Лукашэнкі ніколі.
  • И так сойдёт
    09.02.2025
    Эта внучка как и сам рожденный вне брака колян не тянут на высшее образование. У нас решается не на ум а на связи. Потом такие как диспетчеры водоконалов и тюремные надзиратели руководят страной.

Шарэнда-Панасюк: Патрэбная жорсткая эканамічная блакада рэжыму Лукашэнкі. Толькі ціск і санкцыі35

Шарэнда-Панасюк: Патрэбная жорсткая эканамічная блакада рэжыму Лукашэнкі. Толькі ціск і санкцыі

Усе навіны →
Усе навіны

Пераможца Фактар.by Віталь Багданаў шчыра расказаў пра сваю гульнявую залежнасць і самы вялікі пройгрыш1

Макрон паабяцаў зрабіць Францыю сталіцай еўрапейскага штучнага інтэлекту. З дапамогай дыпфэйку з сабой у галоўнай ролі ВІДЭА2

Генетыкі перанеслі прарадзіму індаеўрапейцаў ва Украіну19

Ціманоўская пра мужа ў Беларусі: Не, я не буду сябе вінаваціць, калі яго пасадзяць40

Дарадца Трампа: Гарантыі бяспекі для Украіны павінна ўзяць на сябе Еўропа24

Прэм'ер Літвы паказаўся ў адных плаўках і ўразіў сваёй фізічнай формай13

П'яны кіроўца ўцякаў з месца ДТЗ — міліцыя стала страляць па машыне1

«Муж плаціць мне заробак жонкі — цяпер гэта 600 рублёў»19

Маск заклікае закрыць «Радыё Свабода» і «Голас Амерыкі»67

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Шарэнда-Панасюк: Патрэбная жорсткая эканамічная блакада рэжыму Лукашэнкі. Толькі ціск і санкцыі35

Шарэнда-Панасюк: Патрэбная жорсткая эканамічная блакада рэжыму Лукашэнкі. Толькі ціск і санкцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць