Свет11

Пясчаныя буры, якія даходзяць да Беларусі з Сахары, могуць утрымліваць радыяцыю

Міжнародная каманда навукоўцаў выявіла ў пясках і пылу з Сахары, якія апынуліся ў Еўропе, радыеактыўныя часціцы цэзію і плутонію. Дагэтуль меркавалася, што іх крыніца — сляды ядзерных выпрабаванняў, якія Францыя некалі праводзіла на поўначы Афрыкі, але цяпер выявілася сапраўдная прычына.

Пясчаная бура на поўдні Беларусі. Фота: «Планета Беларусь»

Міжнародная група кліматолагаў пры французскім універсітэце Парыж-Сакле прааналізавала больш за 50 узораў пяску і пылу, сабраныя ў розных частках Еўропы, якія ў 2022 годзе прынесла з сабой магутная пясчаная бура з афрыканскай Сахары.

Аналіз паказаў наяўнасць ва ўсіх ўзорах радыеактыўных ізатопаў плутонію і цэзію (цэзій-137), якія звычайна ўзнікаюць пасля ядзерных выбухаў. Але іх канцэнтрацыя была занадта нізкай, каб уяўляць пагрозу для здароўя людзей, паведамляе навуковы партал Interesting Engineering.

Прысутнасць радыеактыўных часціц у пустыні Сахара ўжо даўно не сакрэт — у часы Халоднай вайны Францыя перыядычна выпрабоўвала ў рэгіёне сваю ядзерную зброю, след ад якой застанецца там яшчэ вельмі доўні час.

Аднак тыя часціцы, якія апынуліся ў Еўропе разам з сахарскай пылавой бурай, як высветліла даследаванне, не маюць сувязі з мінулымі французскімі ядзернымі выпрабаваннямі.

«Крыніцай аказаліся больш магутныя ядзерныя выпрабаванні ЗША і СССР на іх уласных тэрыторыях падчас гонкі ўзбраенняў у другой палове мінулага стагоддзя. Істотная частка радыеактыўных ападкаў, якія разляталіся па ўсім свеце, асядала і ў паўночнаафрыканскай пустыні, адкуль дагэтуль парцыённа працягвае трапляць у Еўропу разам з пясчанымі бурамі», — адзначаюць кліматолагі.

Вялікая пылавая Бура 2022 года, якую аналізавалі навукоўцы, тады ніяк не закранула Беларусь, але пяскі з Сахары ўсё ж некалькі разоў траплялі ў нашу краіну. З'яву можна было назіраць у 2019-м і двойчы ў 2024-м (пераважна на поўдні Беларусі, але пыл, бывала, даходзіў і да Мінску). Наяўнасць радыеактыўных часціц, калі верыць дзяржаўным крыніцам, ва ўсіх выпадках не фіксавалася.

Каментары1

  • Журналісты такія журналісты
    10.02.2025
    Пяскі "могуць утрымліваць радыяцыю", а могуць і не ўтрымліваць :)

«Вы павінны сказаць, які дрэнны Саннікаў». Шарэнда-Панасюк — пра тое, як прапагандысты з БТ запісвалі фільм пра яе9

«Вы павінны сказаць, які дрэнны Саннікаў». Шарэнда-Панасюк — пра тое, як прапагандысты з БТ запісвалі фільм пра яе

Усе навіны →
Усе навіны

Попыт на нафту і вугаль дасягне піку ў 2030-м і пачне спадаць3

Святлана Ціханоўская ўпершыню выступіць на галоўнай сцэне Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы11

Набліжаны да сілавікоў канал расказаў, што ўначы ўзарвалася над Гомелем1

«Мяне проста вывезлі на мяжу». Прарасійскага блогера амаль на месяц закрылі ў ізалятар, а пасля выкінулі з Беларусі6

У Хойніках адкрылі памятны знак у гонар Івана Мележа. На рускай мове10

«Горш за Мюнхен». Рэакцыя еўрапейскіх палітыкаў на заявы Трампа аб перамовах з Пуціным69

Не рэстаўрацыя, а пасмешышча. У Ружанах «зарэстаўравалі» рэзідэнцыю Сапегаў13

Сядзенні ў самалётах стануць двухпавярховымі? Airbus стварае інавацыйны дызайн13

Штосьці ўзарвалася над Гомелем. Магчыма, чарговы расійскі шахед збіўся з дарогі7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Вы павінны сказаць, які дрэнны Саннікаў». Шарэнда-Панасюк — пра тое, як прапагандысты з БТ запісвалі фільм пра яе9

«Вы павінны сказаць, які дрэнны Саннікаў». Шарэнда-Панасюк — пра тое, як прапагандысты з БТ запісвалі фільм пра яе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць