У Мінску і Магілёве некаторымі ліфтамі можна кіраваць праз мабільны тэлефон
У Магілёве выпускаюць «разумныя» ліфты, якімі можна кіраваць без націску кнопак — праз мабільны дадатак. Смарт-тэхналогія ідэнтыфікуе карыстальніка і аўтаматычна выконвае яго каманды.
![](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2025_02/4841-g7vqe.png.webp)
Кіраванне ліфтам праз тэлефон. Скрыншот відэа АНТ
Як расказваецца ў сюжэце АНТ, інжынеры «Магілёўліфтмаша» інтэгравалі інавацыйную сістэму ў кабіны, а праграмісты распрацавалі спецыяльны мабільны дадатак. Цяпер ліфт можа самастойна адчыняць дзверы і дастаўляць пасажыраў на патрэбны паверх без фізічных націскаў на кнопкі.
Такія ліфты стаяць у Магілёве, Мінску, а таксама ў жылых комплексах Санкт-Пецярбурга і Цюмені. У найбліжэйшай будучыні такія сістэмы плануюць укараняць на этапе праектавання будынкаў.
Каментары