Каментары да артыкула

Улады хочуць аўтаматычна спісваць з карткі штрафы за ПДР

  • Ёсік
    09.02.2025
    Не вельмі зразумела, калі яны зьбіраюцца спісваць? Як толькі вынесьлі рашэньне і даслалі смс з нумарам парушэньня, ці праз месяц, калі сам не аплоціш?
  • Рытарычнае пытанне
    09.02.2025
    Ёсік, смс стане непатрэбнае: навошта шчэ нейкае смс, калі і так грошы возьмуць?
    У нас жа ай-ці сасуд.
  • Чытач
    09.02.2025
    Ёсік, гугліце "Автоматизированная информационная система
    исполнения денежных обязательств" "АИС ИДО".
    Рэдакцыя, зрабіце артыкул пра АИС ИДО.
  • Дай дурню шлагбаўм
    09.02.2025
    Гэты міністр юстыцыі зараз зруйнуе выкананне ўсіх абавязкаў ў краіне.
    Чалавек распланаваў выкананне сваіх абавязкаў: таму заплаці, неабходнае сёння купі.. А тут бац! Раптам і нечакана, менавіта сёння ўжо няма чым плаціць, бо... І чалавек не можа выканаць свае абавязкі. Далей ланцужок і хаос неплацяжоў.
    Чалавек сам мусіць планаваць і разумець свае аплаты.
    А калі доўга не плаціць штрафу, то і так спішацца, раскажыце пра гэта міністру.
    Дапускаю, што міністр юстыцыі не прывык думаць, што яму рабіць і каму плаціць, ды і грошай мае поўныя матрацы што аж 840 "нязначная сума", але ж падкажыце яму хто там блізка.
  • Лейцар коркавы
    09.02.2025
    Дай дурню шлагбаўм, для іх 840 - нязначныя сумы. Статыстыка сярэдняга заробка як быццам 2,0-2,5тысяч, але па-сапраўднаму адсоткаў 40 і 1,0тысячы не атрымліваюць.
  • 18 рэзідэнцый алігарха
    09.02.2025
    Проста лічбавы рай для дыктатара. Спачатку загнаў усіх у банкі, нават пенсіянеры цяпер не атрымаць пенсію без рахунка ў банку, бо на пошце ўжо бяруць камісію. Потым усіх загнаў на мабільныя нумары, нават базавы тарыф увялі. Айдзі карткі і пашпарты з усімі вашымі дадзенымі таксама з гэтай серыі. А цяпер рэжым будзе ў аўтаматычным рэжыме стрыгчы з вас яшчэ і грошы, без пастанаўленняў, без суда і следства: вінаваты і кропка. І не мае розніцы хто ехаў за стырном таго аўто, ўладальнік ці нехта іншы. У лукашысцкай сістэме ўсе вінаваты па змаўчанню. Бо сямейка і яе апетыты растуць як і колькасць штыкоў якія іх ахоўваюць, вунь хутка ўжо праўнукі пойдуць у Дзятлавых-Лукашэнак.
  • рай скотного двора или люди - новая нефть
    09.02.2025
    18 рэзідэнцый алігарха, точно, останется ввести планы по штрафам с нарастающим ростом, от месяца к месяцу, и штрафовать, штрафовать, штрафовать и списывать с карты.
  • Прадамо нейрасетке
    09.02.2025
    Что "трапіць", что "патрапіць" - ВСЁ ЕДІНО! (?!)
    *
    патрапіць сов., разг.
    1. (бросив или выстрелив) попасть, угодить;
    2. (метко и кстати сказать) попасть, угадать;
    3. (пройти куда-л.) попасть;
    4. суметь (сделать что-л.);
    5. (сделать что-л. вовремя) угодить, подоспеть;
    6. (сделать по вкусу кому-л.) угодить, потрафить
  • Надо!
    09.02.2025
    Надо!
  • Федзя
    10.02.2025
    Я бы предложил списывать заранее.)
  • Автобыдло
    10.02.2025
    Правильно. Я бы еще сделал сервис, куда можно отправлять фото всех паркунов на газонах, в природоохранной зоне, гонщиков по тратуарам и пешеходным улицам. Фотографируешь номер, через пол дня с карты списывается штраф.
  • змагар
    10.02.2025
    Ігнараванне прэзумпцыі невінаватасці а таксама права абскардзіць пастанову ў судзе. Рэжыму ўжо нахабна напляваць на свае ж законы ("формальності")?
    Нават калі аўтаматычная сістэма зафіксавала перавышэнне хуткасці, то справа менавіта(!) ворганаў давесці доказ правапарушэння, што за стырном быў уладальнік (таму, напрыклад, у Францыі камеры паліцаяў таксама фатаграфуюць твар вадзіцеля) ды што фіксацыя адбылася згодна правілаў выкарыстання аўтаматычнай сістэмы.
    Але рабы сцерпяць?

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць