Вечарам 8 лютага вызначаны пераможца нацыянальнага этапу адбору Украіны.
На конкурсе «Еўрабачанне» Украіну будзе прадстаўляць група Ziferblat з песняй Bird of Pray.
Гледачы паставілі артыстам максімальную ацэнку — 10 балаў. Прафесійныя суддзі — дзявятку.
У складзе Ziferblat выступаюць браты-блізняты Данііл Ляшчынскі (сола) і Валянцін Ляшчынскі (гітара), а таксама бубнач Фёдар Хадакоў.
Летась Ziferblat таксама ўдзельнічаў у адборы на «Еўрабачанне», але група заняла другое месца.
Сёлета конкурс адбудзецца ў швейцарскім Базэлі.
Каментары