У Беларусі памёр затрыманы па падазрэнні ў кантрабандзе патронаў грамадзянін Літвы
Літва выказала рашучы пратэст часоваму паверанаму па справах Беларусі, уручыўшы адпаведную ноту.
![](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2024_03/lit240312-1a3zh.jpg.webp)
«Супрацоўнікі консульства Літоўскай Рэспублікі не былі належным чынам праінфармаваныя аб затрыманні грамадзяніна Літвы і яго падставах, аб стане здароўя, не былі створаны ўмовы для наведвання затрыманага і аказання яму неабходнай консульскай дапамогі. Такімі дзеяннямі Рэспубліка Беларусь груба парушыла Венскую канвенцыю аб консульскіх адносінах», — гаворыцца ў ноце МЗС Літвы.
Міністэрства замежных спраў Літвы настойліва рэкамендуе грамадзянам Літвы не выязджаць у Беларусь, а тым, хто цяпер знаходзіцца ў краіне, неадкладна з'ехаць.
Грамадзяніна Літвы затрымалі 31 снежня 2023 года ў пункце пропуску «Беняконі». У яго аўтамабілі знайшлі 98 патронаў (9×18пм) для зброі калібрам 9 мм. У дачыненні да мужчыны была заведзена крымінальная справа па ч. 1 арт. 333-1 КК (Незаконнае перамяшчэнне праз мытную мяжу Еўразійскага эканамічнага саюза або дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь боепрыпасаў). Яго затрымалі, а сёння стала вядома, што ён памёр.
Каментары
Але навошта былі тыя патроны для пісталета, нават не для паляўнічай зброі? Гэта патроны для саўковага пісталета
У яго аўтамабілі нібыта знайшлі 98 патронаў (9×18пм) для зброі калібрам 9 мм.
Таму што няма ніякага сэнсу з вялікай рызыкай везці праз мяжу літоўска-беларускую мяжу патроны для пісталету, калі нашмат прасцей набыць іх і прывезці з Расеі, на чорным рынку якой пасля ўварвання 24.02.2022 дэфіцыта стралковай зброі і амуніцыі дакладна няма.