Грамадства1010

Рэктар БДУ пра вучобу ў расійскіх універах: Не бачу ніводнага плюсу, сэнс страляць сабе ў нагу

Рэктар БДУ Андрэй Кароль адказаў, ці прынята канчатковае рашэнне пра абавязковае размеркаванне платнікаў, і паразважаў, ці прывядзе гэта да выезду моладзі на навучанне ў Расію.

Андрэй Кароль Андрей Король Andrey Korol
Рэктар БДУ Андрэй Кароль. Скрын відэа BelarusOneTV / YouTube

У перадачы «100 пытанняў даросламу» на БТ у рэктара БДУ Андрэя Караля сярод іншага спыталі пра абавязковае размеркаванне для платнікаў.

Па словах рэктара, студэнт-платнік — «вельмі ўмоўна платнік». Ён патлумачыў: «Плата за навучанне ў шмат разоў меншая за тое, што плацяць нават у краінах-суседзях па той жа спецыяльнасці. І гэта не таму, што мы танна цэнім адукацыю, а таму, што дзяржава ўкладае свае грошы для таго, каб падтрымаць чалавека, які вучыцца на так званай платнай форме навучання. Калі дзяржава мае, умоўна кажучы, свой пакет акцый у навучанні платніка, то чаму яна не павінна мець пэўных правоў?»

«А калі платнікаў пачнуць размяркоўваць, ці не баіцеся вы, што шмат хто паедзе ў тую ж Расію за такі ж кошт за навучанне?» — пацікавіліся ў рэктара.

Па словах Караля, рэктар мала чаго баіцца.

«Ты кожны дзень пралічваеш і разумееш, што можа быць, а што не можа. І людзі гэта таксама пралічваюць і добра разумеюць. Пры ўмове, што адукацыя ў ВНУ Беларусі (я нават не гавару пра БДУ, які стаіць па шэрагу крытэрыяў вышэй у міжнародных рэйтынгах, чым топавыя ВНУ Расійскай Федэрацыі) нічым не горшая.

Сэнс страляць сабе ў нагу — ехаць незразумела за колькі тысяч кіламетраў ад роднага дому».

Кароль запэўніў, што ведае, колькі каштуе навучанне ў вядучых ВНУ Расіі. І яно даражэйшае, чым у Беларусі.

«І гэта з-за таго, каб потым не мець для платнага студэнта магчымасці атрымаць свае прафесійныя навыкі? Я не бачу ніводнага плюса. Нехта, хто лічыць, што яму гэта выгадна — калі ласка.

Масава гэтага не было, і я спадзяюся, што не будзе. Калі ёсць нейкія індывідуальныя перавагі ў студэнтаў, то ёсць права выбару. Ніхто гэта не забараняе і, спадзяюся, такой забароны не будзе. Кожны нясе за свой учынак адказнасць самастойна».

Андрэй Кароль адзначыў, што рашэнне пра абавязковае размеркаванне платнікаў яшчэ не прынята.

Чытайце яшчэ:

«Кумулятыўны эфект». Міністр адукацыі прагназуе значнае падаражэнне навучання ў ВНУ

Былы кіраўнік паліклінікі разважае пра змены ў законе для медыкаў. Ён бачыць і плюсы

Абавязковае размеркаванне платнікаў могуць увесці ў 2024-м

Каментары10

  • Ёсік
    19.12.2023
    Што за звычка ў беларускіх служкаў рэжыму параўноўваць кошты на паліва, мяса, медыцыну, зараз навучаньне, з іншымі краінамі. Мінімальны заробак ну ніяк не 182 еўра ў тых краінах, зь якімі параноўваеце нашае заможнае жыцьцё.
  • Even
    19.12.2023
    Гэты чалавек мабыць запамятаў што філіялы расейскіх ВНУ ёсць у Беларусі і каб атрымаць адукацыю ў расейскім ВНУ, якая каштуе таней чы ў тым жа БДУ, нікуды з Беларусі ехаць не трэба.
  • Нинэль
    19.12.2023
    Ёсік, нужно сравнивать. У иншых кранах, как ты говоришь, на такие деньги вообще не проживёшь.

Ціманоўская пра мужа ў Беларусі: Не, я не буду сябе вінаваціць, калі яго пасадзяць34

Ціманоўская пра мужа ў Беларусі: Не, я не буду сябе вінаваціць, калі яго пасадзяць

Усе навіны →
Усе навіны

Экс-маладафронтаўца Дубскага схапілі ў Варонежы і нібыта хацелі адправіць на вайну. А потым ён усплыў у прапагандыстаў8

Эксперыментальную супрацьгалалёдную сумесь, якой пасыпалі вуліцы Мінска, прызналі нерэнтабельнай1

Украінскі комік трапна высмеяў Азаронка і «выбары» Лукашэнкі 6

Навукоўцы ўпершыню знялі на ВІДЭА пры дзённым святле жывога марскога чорта8

У санкцыйны спіс Трампа трапіў пракурор МКС, які выдаў ордар на арышт Пуціна18

Украінскія вайскоўцы збілі на Данбасе расійскі самалёт Су-25 ВІДЭА8

У адным з раёнаў Мінска прарвала трубу цеплазабеспячэння1

У Мінску ліквідуюць два клубы баявых мастацтваў2

У Нідэрландах у гатэль прыйшоў цюлень і заснуў у нумары3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціманоўская пра мужа ў Беларусі: Не, я не буду сябе вінаваціць, калі яго пасадзяць34

Ціманоўская пра мужа ў Беларусі: Не, я не буду сябе вінаваціць, калі яго пасадзяць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць