Грамадства

Гомельскіх прадпрымальнікаў прымушаюць працаваць пад пагрозай штрафаў

Частку гомельскіх іпэшнікаў прымусілі працаваць пад пагрозай штрафаў. Пра гэта са спасылкай на свае крыніцы піша тэлеграм-канал «МатолькаПамажы».

Давыдаўскі рынак у Гомелі. Фота ілюстрацыйнае

«Хто сёння не працаваў — патрапіць пад адміністрацыйны штраф. Калі толькі не было ўважлівай прычыны і не паведамілі за 5 дзён пра тое, што сёння працаваць не будзеце», — паведаміла крыніца. 

Паведамляецца, што з іпэшнікамі сустрэлася мясцовая адміністрацыя. 

«Іпэшнікі не ведаюць, як працаваць з цяперашнімі пастановамі, і невядома, ці будуць многія працаваць увогуле. Сядзім і чакаем. Прадпрымальнікі, іх сем'і і работнікі на мяжы беспрацоўя. Гэта сотні тысяч чалавек ва ўмовах кепскай эканомікі і цэнаў, кратных дзвюм і больш у параўнанні з лютым», — кажуць прадпрымальнікі.

27 кастрычніка частка індывідуальных прадпрымальнікаў у Баранавічах, Пінску, Віцебску, Маладзечне, Лідзе і іншых гарадах не выйшла на працу. Яны чакаюць дакладнага тлумачэння, як далей выкарыстоўваць механізм цэнаўтварэння. Да таго часу аднаўляць працу не хочуць. 

Чытайце таксама:

«Замучылі праверкамі». Прадпрымальнікі спынілі працу ў 13 гарадах краіны

У Беларусі сёння зачыненыя крамы абутку «Мегатоп»

Каментары

Ціманоўская пра мужа ў Беларусі: Не, я не буду сябе вінаваціць, калі яго пасадзяць34

Ціманоўская пра мужа ў Беларусі: Не, я не буду сябе вінаваціць, калі яго пасадзяць

Усе навіны →
Усе навіны

Экс-маладафронтаўца Дубскага схапілі ў Варонежы і нібыта хацелі адправіць на вайну. А потым ён усплыў у прапагандыстаў8

Эксперыментальную супрацьгалалёдную сумесь, якой пасыпалі вуліцы Мінска, прызналі нерэнтабельнай1

Украінскі комік трапна высмеяў Азаронка і «выбары» Лукашэнкі 6

Навукоўцы ўпершыню знялі на ВІДЭА пры дзённым святле жывога марскога чорта8

У санкцыйны спіс Трампа трапіў пракурор МКС, які выдаў ордар на арышт Пуціна18

Украінскія вайскоўцы збілі на Данбасе расійскі самалёт Су-25 ВІДЭА8

У адным з раёнаў Мінска прарвала трубу цеплазабеспячэння1

У Мінску ліквідуюць два клубы баявых мастацтваў2

У Нідэрландах у гатэль прыйшоў цюлень і заснуў у нумары3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціманоўская пра мужа ў Беларусі: Не, я не буду сябе вінаваціць, калі яго пасадзяць34

Ціманоўская пра мужа ў Беларусі: Не, я не буду сябе вінаваціць, калі яго пасадзяць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць