Культура

Кнігу беларускі Вальжыны Морт назвалі ў ліку найлепшых паэтычных выданняў ЗША ў 2020 годзе

Аглядальніца газеты New York Times называе восем найлепшых кніг паэзіі, сярод якіх і зборнік Вальжыны Морт, якая нарадзілася ў Беларусі і жыве ў ЗША, звяртае ўвагу «Радыё Свабода.»

«Мне нязручна выкарыстоўваць у спісе слова «найлепшы» — збольшага таму, што я проста адзін чалавек, густ якога суб’ектыўны», — піша Эліза Габэрт у пачатку агляду паэтычных выданняў, тым не менш, публікацыя выйшла ў рубрыцы «Найлепшае ў 2020 годзе».

Аглядальніца піша пра восем выданняў, сярод якіх — анталогія афра-амерыканскай паэзіі за 250 гадоў пад рэдакцыяй Кэвіна Янга і «Emporium» маладой аўтаркі Адыці Мачада, якая атрымала прэмію Джэймса Лафліна.

У ліку васьмі найлепшых выданьняў — і кніга Вальжыны Морт «Music for the dead and resurrected» («Музыка для мёртвых і ўваскрэслых») выдавецтва Farrar, Straus & Giroux.

«Дзіця ў Беларусі нясе на сабе цяжар акардэону і бясконцыя ваенныя гісторыі, кашмары крыві і костак і радыеактыўнай глебы. Вершы Морт распавядаюць пра сакрэтную гісторыю («Цішыня выбівае з нас мову»), у іх ёсць навязлівая якасць дзіцячых вершыкаў у мінорнай танальнасці, цёмная магія заснежанага лесу («Я таксама мяса, заплеценае ў шэраг думак. / Я малюся дрэвам», — піша пра кнігу Вальжыны Морт Эліза Габэрт у New York Times.

Вальжына Морт (Вольга Мартынава) нарадзілася ў Мінску, жыве ў ЗША, дзе выкладае ў Карнэльскім універсітэце. Яе кнігі выходзілі ў Беларусі, ЗША, Нямеччыне, Швецыі. Морт — лаўрэатка міжнароднай літаратурнай узнагароды «Крышталь Віленіцы» (Славенія, 2005), літаратурнай узнагароды для ўсходнееўрапейскіх аўтараў Burda Preis (Нямеччына), літаратурнай узнагароды Бэс Гокін (Bess Hokin Prize) ад амерыканскага часопіса Poetry.

Каментары

Ціманоўская пра мужа ў Беларусі: Не, я не буду сябе вінаваціць, калі яго пасадзяць34

Ціманоўская пра мужа ў Беларусі: Не, я не буду сябе вінаваціць, калі яго пасадзяць

Усе навіны →
Усе навіны

«Тэрарыст і контртэрарыст». Найлепшыя твіты тыдня16

Экс-маладафронтаўца Дубскага схапілі ў Варонежы і нібыта хацелі адправіць на вайну. А потым ён усплыў у прапагандыстаў8

Эксперыментальную супрацьгалалёдную сумесь, якой пасыпалі вуліцы Мінска, прызналі нерэнтабельнай1

Украінскі комік трапна высмеяў Азаронка і «выбары» Лукашэнкі 6

Навукоўцы ўпершыню знялі на ВІДЭА пры дзённым святле жывога марскога чорта8

У санкцыйны спіс Трампа трапіў пракурор МКС, які выдаў ордар на арышт Пуціна18

Украінскія вайскоўцы збілі на Данбасе расійскі самалёт Су-25 ВІДЭА8

У адным з раёнаў Мінска прарвала трубу цеплазабеспячэння1

У Мінску ліквідуюць два клубы баявых мастацтваў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціманоўская пра мужа ў Беларусі: Не, я не буду сябе вінаваціць, калі яго пасадзяць34

Ціманоўская пра мужа ў Беларусі: Не, я не буду сябе вінаваціць, калі яго пасадзяць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць