Выдавец Раман Цымбераў паведаміў у сацсетках, што з 8 лютага ў продаж паступіць першы том «Энэіды» Вергілія, у які ўвойдуць кнігі з першай па шостую. Перакладчык класічнага старажытнарымскага эпасу — Лявон Баршчэўскі, паведамляе bellit.info.
За апошні час выйшаў шэраг старажытных эпасаў у перакладах паліглота Лявона Баршчэўскага — старажытнагрэцкая паэма Гамера «Іліяда», месапатамскі «Эпас пра Гільгамеша» і эпас народа мая-кічэ «Попаль Вух».
Замовіць можна будзе пазней праз сайт Kniger.by з перасылкай па усім свеце.
А таксама з 8 лютага купіць у Менску ў краме ў ГЦ «Купалаўскі» пад Кастрычніцкай плошчай, ралеты 41—42(станцыі метро Купалаўская і Кастрычніцкая).
Магчыма кур’ерская дастаўка па горадзе, кошт дастаўкі 8 рублёў. Раз на месяц дастаўка кур’ерам у Варшаву і Вільню.
Каментары