Маск згадаў дэфіцыт бюджэту краіны, які перавысіў 1,8 трыльёна даляраў у мінулым фінансавым годзе
![](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2025_02/musk_trump_ap250212-7whn5.jpg.webp)
Мільярдэр Ілан Маск, якога прэзідэнт Дональд Трамп прызначыў кіраваць намаганнямі сваёй адміністрацыі па скарачэнні выдаткаў, заявіў у аўторак, што ЗША «збанкрутуюць» без скарачэнняў бюджэту, піша «Голас Амерыкі».
Маск сказаў гэта журналістам у Авальным кабінеце Белага дома, куды яго запрасіў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп. У апошнія тыдні прэзідэнт выдаў шэраг распараджэнняў, накіраваных на скарачэнне федэральных выдаткаў.
Маск кіруе намаганнямі адміністрацыі ЗША ў рамках нядаўна створанага Дэпартамента эфектыўнасці дзяржаўнага кіравання (DOGE).
У прыватнасці, Маск згадаў дэфіцыт бюджэту краіны, які перавысіў 1, 8 трыльёна даляраў у мінулым фінансавым годзе, і паказаў на высокія плацяжы па працэнтах па абслугоўванні дзяржаўнага доўгу.
«Гэта не адна з опцый, якая ёсць у Вашынгтона, — скараціць федэральныя выдаткі, — сказаў ён журналістам. — Гэта стала неабходнасцю».
Гэтыя словы Ілана Маска прагучалі на фоне таго, як адміністрацыя Трампа сутыкнулася з рашэннямі шэрагу федэральных суддзяў ЗША, якія паставілі пад сумнеў законнасць мер Белага дома па скарачэнні выдаткаў.
Маштабныя планы Трампа, якія амаль прывялі да закрыцця некалькіх федэральных агенцтваў, у выніку чаго многія іх супрацоўнікі апынуліся перад пагрозай магчымага скарачэння, справакавалі юрыдычныя баталіі ў краіне.
Тым часам каманда Ілана Маска працягвае правяраць федэральныя агенцтвы, замарозіўшы фінансаванне многіх праграм і настаяўшы на скарачэнні персаналу.
На фразу пра тое, што некаторыя з крытыкаў лічаць, што Маск арганізаваў захоп урада, мільярдэр адказаў, што «амерыканцы прагаласавалі на выбарах прэзідэнта, Палаты прадстаўнікоў і Сената за буйную рэформу ўрада», за пытанне, пра якое Трамп казаў на кожным мітынгу.
Маск, які таксама ўзначальвае SpaceX і Tesla, на пытанне аб магчымым канфлікце інтарэсаў паміж яго кампаніямі, якія атрымліваюць абаронныя заказы, і яго дзейнасцю ў адміністрацыі Трампа, адказаў, што ён «імкнецца быць максімальна празрыстым у сваёй працы» і адкрыты для крытыкі.
Дзейнасць каманды з DOGE выклікала трывогу сярод шэрагу чыноўнікаў, паколькі яны атрымалі доступ праз Міністэрства фінансаў ЗША да канфідэнцыйных даных грамадзян ЗША.
Каментары