Пракурор Гомельскай вобласці палічыў, што «знаходжанне ў вольным абарачэнні» выявы «Мёртвая галава» «нівеліравала ў насельніцтва, у першую чаргу, у моладзі, нецярпімасць да нацызму».
![](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2025_02/300825086_4db9b0b3697fd3aa2b8bfac1a5d520de_800-s7fzf.jpg.webp)
«Устаноўлена, што частковая выява чэрапа са скрыжаванымі ззаду косткамі і размешчаным зверху надпісам Never lose your smile («Ніколі не губляй усмешку») часта асацыявалася ў маладзёжным асяроддзі з эмблемай 3-й танкавай дывізіі СС «Мёртвая галава», — сцвярджаюць у пракуратуры.
Зыходзячы з гэтай логікі выяву ўключылі ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.
Каментары