BEROC і BISEB адкрываюць набор у Школу па эканоміцы для старшакласнікаў
Курс 2025 года, які праводзіцца ў рамках праграмы Business Economics Start, пазнаёміць вучняў старшых класаў з асноўнымі эканамічнымі канцэпцыямі, піша «Будзьма».
![](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/stock/img_3754-btevu.jpg.webp)
Мэта курса — дапамагчы падрыхтавацца да паступлення ў профільныя ВНУ, а таксама навучыцца прымаць граматныя эканамічныя рашэнні, зберагаць і інвеставаць.
Што ў праграме?
Вы даведаецеся:
- Як сучасныя тэхналогіі ўздзейнічаюць на паводзіны пакупніка;
- Як эканоміка і рынкавыя сілы стымулююць інавацыі;
- Як працэсы глабалізацыі і рэгіяналізацыі фармуюць новыя магчымасці і выклікі для спажыўцоў і вытворцаў;
- Якія існуюць інструменты для зберажэнняў і інвестыцый і як правільна імі скарыстацца.
Як падаць заяўку?
Да ўдзелу ў Школе запрашаюцца вучні старэйшых класаў не маладзейшыя за 16 гадоў.
Дэдлайн падачы заяўкі — 16 лютага.
Заняткі пачнуцца 17 лютага афлайн у Вільні і будуць праводзіцца двойчы на тыдзень анлайн па вечарах. Такім чынам, да ўдзелу могуць далучыцца школьнікі з любой кропкі свету.
Падрабязнасці і рэгістрацыю шукайце па спасылцы.
Каментары