На новую вытворчасць на МАЗе патрабуецца 1500 работнікаў — Мінгарвыканкам
Чыноўнікі спадзяюцца закрываць недахоп кадраў праз выпускнікоў.
![](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/stock/132_20090827_img_6804_nn-sl236.jpg.webp)
«Практычна 50 працэнтаў навучэнцаў пасля дзявятага класа выбіраюць прафесійна-тэхнічную адукацыю», — адзначыла старшыня камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама Марына Ільіна ў інтэрв'ю БТ.
Паводле слоў чыноўніцы, пашыраецца практыка мэтавай падрыхтоўкі кадраў, а таксама матэрыяльная падтрымка навучальных устаноў з боку прадпрыемстваў.
У якасці прыкладу чыноўніца прывяла сітуацыю на МАЗе:
«Вось паглядзіце: горад Мінск, МАЗ. Паўтары тысячы работнікаў патрабуецца на новую вытворчасць. (…) І МАЗ актыўна супрацоўнічае з нашымі каледжамі ў гэтым напрамку».
Згодна з Дзяржаўнай службай занятасці, на МАЗе цяпер адкрыта каля 480 вакансій.
Праўда, чаму застаецца такі вялікі дэфіцыт кадраў пры актыўным супрацоўніцтве вытворцы з навучальнымі ўстановамі, Ільіна не патлумачыла.
Каментары