Парламент Арменіі ў першым чытанні прыняў законапраект аб пачатку працэсу далучэння да ЕС
За прыняцце закона прагаласавалі 63 дэпутаты, супраць — сем. Апазіцыйная фракцыя «Арменія» вырашыла байкатаваць галасаванне.
![](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2025_02/default-23b6l.jpg.webp)
У пачатку студзеня ўрад Арменіі зацвердзіў законапраект аб пачатку працэсу далучэння краіны да Еўрасаюза.
Тады міністр замежных спраў Арарат Мірзаян, прадстаўляючы законапраект, адзначыў, што гэта грамадзянская ініцыятыва — было сабрана больш за 50 тысяч подпісаў за далучэнне да ЕС.
Мірзаян прапаноўваў ураду «выказаць станоўчую пазіцыю», бо ў апошнія гады адносіны паміж Арменіяй і ЕС сталі «даволі інтэнсіўнымі і дынамічнымі».
У цэлым пытанне еўраінтэграцыі павінна вырашацца на рэферэндуме.
«Пасля прыняцця закона мы павінны абмеркаваць з ЕС тую дарожную карту, якую яны сабе ўяўляюць і якую мы сабе ўяўляем», — заявіў прэм’ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян.
Каментары