«Белтэлекам» папярэдзіў пра актывізацыю махляроў. Яны ад імя прадпрыемства прапануюць пасіўны заробак нібыта на інвестыцыйнай платформе, паведамілі на прадпрыемстве.
![](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2025_02/657325a08980238b0dd2681d933e4daf-lftty-won6u.jpg.webp)
Ашуканская схема дзейнічае на YouTube. У рэкламе зламыснікі прапануюць праз інвестплатформу прадпрыемства «новыя магчымасці для заробку». Для гэтага трэба перайсці па фэйкавай спасылцы.
У «Белтэлекаме» падкрэслілі, што не маюць ніякага дачынення да гэтага рэсурсу, які падманным шляхам спрабуе завабіць ахвяр.
На прадпрыемстве адзначаюць, што не варта пераходзіць па падазроных спасылках, перадаваць асабістыя даныя і пералічваць грошы. Актуальную інфармацыю аб паслугах можна знайсці на афіцыйным сайце або ўдакладніць па нумары 123.
Каментары