Маладое пакаленне верыць у шлюб і пазбягае выпадковых сэксуальных сувязяў. Іх бацькі ў шоку
Для дзвюх трацін маладых людзей шлюб уяўляецца важным інстытутам, і толькі кожны чацвёрты меў выпадковыя палавыя сувязі («сэкс на адну ноч»). Чым яшчэ адметнае пакаленне Z?
![](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/stock/adpachynak-2-d6jtp.jpg.webp)
Брытанскае выданне The Times у супрацоўніцтве з даследчымі кампаніямі YouGov і Public First правяло апытанне маладых людзей ва ўзросце ад 18 да 27 гадоў. Многія пытанні паўтаралі тыя, што задаваліся 20 гадоў таму, што дазволіла параўнаць погляды пакалення Z з папярэднімі пакаленнямі. Апроч колькаснага апытання, былі арганізаваныя фокус-групы з удзелам маладых людзей з розных сацыяльна-эканамічных слаёў для атрымання глыбейшага разумення іх поглядаў.
Як піша The Times, вынікі паказалі значныя змены ў адносінах і паводзінах пакалення Z у параўнанні з папярэднімі пакаленнямі.
За 20 гадоў доля маладых людзей, якія лічаць шлюб нечым няважным і неактуальным, знізілася з 39% да 21%, што прыкладна адпавядае стаўленню да шлюбу сярод 65-гадовых людзей.
У той жа час 65% прадстаўнікоў пакалення Z лічаць гэты сацыяльны інстытут важным.
Апытанне таксама выявіла, што сучасныя маладыя людзі больш кансерватыўныя ў сэксуальных паводзінах у параўнанні са сваімі бацькамі.
Так, толькі 23% паведамілі, што іх аднагодкі маюць выпадковыя палавыя сувязі («сэкс на адну ноч»). 20 гадоў таму такіх было ў тры разы больш — 78%.
Што тычыцца інтэрнэт-парнаграфіі — з’явы, якая за апошнія 20 гадоў значна распаўсюдзілася, — менш за палову (40%) маладых людзей лічаць, што іх сябры звычайна глядзяць яе. 20 гадоў таму гэты паказчык быў значна вышэйшы — 58%.
Як паказала апытанне, маладыя людзі сёння значна радзей займаюцца неабароненым сэксам па-за доўгатэрміновымі адносінамі. Толькі 16% сказалі, што іх сябры зрабілі б так. У 2004 годзе гэты паказчык складаў 52%.
«У нас фобія жывой камунікацыі. А сэкс менш важны, чым для мінулых пакаленняў». Зумеры адказваюць на прэтэнзіі да свайго ладу жыцця
Выйшла кніга пра беларускую моладзь пасля 2020 года
Вытворцы алкаголю панікуюць: моладзь да 25 гадоў амаль не п’е, прычым ва ўсіх краінах
Як будуць выглядаць людзі праз 1000 гадоў — прагноз навукоўцаў
Каментары
Разбэшчанае старое пакаленне ў шоку: як жа так!...