Саўна, у якую ўзялі на працу Бондараву, няпростая. Ёй кіруе серыйны даносчык-камуніст
Барацьбітка за сямейныя каштоўнасці Бондарава ходзіць трымаючыся за рукі з гэтым Бамбізам — і гэта пры жывым мужы.
![](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2024_01/--dussr.png.webp)
Гісторыя сталічнай кругласутачнай саўны «Вентанера», у якую ўладкавалася даносчыца Вольга Бондарава, напоўненая цікавымі падрабязнасцямі.
Спачатку некалькі слоў пра саму саўну. Часам яе называюць «Саўна на Смаленскай» — па назве вуліцы ў раёне станцыі метро «Пралетарская». На Яндэксе яна мае даволі высокі рэйтынг 4,8 па пяцібальнай сістэме і знаходзіцца на мяжы топ-5 найлепшых кругласуткавых саўнаў Мінска.
Паслугі ў ёй такія самыя, як і ў канкурэнтаў. Кідаецца ў вочы здымак пакойчыка з двухспальным ложкам — відаць, для кліентаў, якія стаміліся, але не любяць спаць у адзіночку. Іншыя саўны не маюць такіх бонусаў. Ці прынамсі не афішуюць іх.
![](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2025_02/sauna-c5mbp.jpeg.webp)
Выглядае, што Бондарава ўладкавалася ў гэту забаўляльную ўстанову па партыйнай лініі. Хоць саму даносчыцу выгналі з Камуністычнай партыі, якія-ніякія кантакты ў яе засталіся.
Як выявілася, дырэктар кампаніі «Вентанера-Плюс», якая валодае саунай, не абы-хто, а Анатоль Бамбіза. Чым адметны гэты член Камуністычнай партыі Беларусі? Пра яго бізнэс-поспехі мала што вядома, а вось любоў Бамбізы да даносаў адзначыла нават мінская міліцыя.
![](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2025_02/bambiza1-40cd5.jpg.webp)
У Чорнай мапе Беларусі згадваюцца амаль 60 яго зваротаў да сілавікоў — Бамбіза паведамляў пра аўтамабіль з бел-чырвона-белым сцягам, скардзіўся на грамадзяніна, які расклейваў налепкі, абураўся лампадкам у памяць пра забітага Рамана Бандарэнку… За гэта ў 2022 годзе серыйны стукач атрымаў грамату.
![](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2024_03/photo_2022-01-25_15-31-08-900x600-1-o9y10.jpg.webp)
У Бамбізы насамрэч вельмі шмат супольнага з Бондаравай — і саўна, і камунізм, і даносы.
Але і гэта не ўсё: яны абое спрабавалі прабіцца ў дэпутаты Мінгарсавета ў 2024 годзе. І абое занялі апошняе месца ў сваіх акругах.
Прычым Бондарава, якой намалявалі 4,7% падтрымкі, нават выглядае паспяховым палітыкам адносна Бамбізы. Яму запісалі 1,999% — найгоршы вынік сярод усёй паўтары сотні кандыдатаў ва ўсім Мінску.
Бамбіза актыўна ўдзельнічае ў пралукашэнкаўскіх мерапрыемствах — аўтапрабегах, пікетах, дэманстрацыях. Часам і разам з Бондаравай, але іх блізкасць магла тлумачыцца партыйнымі кантактамі.
А вось на адным з ускладанняў кветак Бондарава і Бамбіза трымаліся за рукі. Так, гэта яе профіль выглядвае з левага краю скрыншота. І менавіта Бамбіза ў чорнай кепцы і куртцы з прынтом кудысьці вядзе яе.
![](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2025_02/2025-02-11090720-78en8.jpg.webp)
Муж барацьбіткі за традыцыйныя сямейныя каштоўнасці тым часам працуе дальнабойшчыкам у Еўрасаюзе.
![](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2024_03/muzh-hulk7.jpg.webp)
Бондарава прыраўняла Пятра Пятроўскага да «аўтара «Майн Кампфа»
Пасля даносу Бондаравай настаўніца года з Ляхавічаў тэрмінова выехала з Беларусі
Бондараву завярнулі з перайменаваннем вуліцы Каліноўскага ў Мінску
«Дзе яны працуюць?» Камуніст Сыранкоў будзе скардзіцца ў пракуратуру і падатковую на Бондараву і кампанію
Каментары