Міністэрства абароны Сірыі адмовіла расійскім вайскоўцам у допуску на базу флоту ў Тартусе, паведамляе турэцкае выданне TRT. Калона з 30 грузавікоў з ракетным узбраеннем, якая выйшла раніцай з авіяцыйнай базы Хмеймім, была спыненая вайскоўцамі, якія падпарадкоўваюцца новаму ўраду, піша The Moscow Times.
![](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2025_02/aa_picture_20250210_37013178-enfb1.jpg.webp)
У выніку калону пратрымалі на кантрольна-прапускным пункце ў Тартусе каля васьмі гадзін. Пасля шматгадзіннага чакання і спробаў атрымаць дазвол на ўезд яна мусіла вярнуцца ў Хмеймім ні з чым.
Інцыдэнт адбыўся на фоне нядаўніх заяў кіраўніка Мінабароны пераходнага ўрада Сірыі Мурхафы Абу Касры аб тым, што захаванне расійскіх баз у краіне будзе залежаць ад таго, ці прынясе гэта выгаду новым уладам. Міністр даў зразумець, што Дамаск хацеў бы атрымаць экс-прэзідэнта Сірыі Башара Асада, які хаваецца ў Маскве.
Па словах Касры, кіраўнік урада Сірыі Ахмед Аш-Шараа ўздымаў гэтае пытанне на сустрэчы з расійскай дэлегацыяй у канцы студзеня. Тады ж абмяркоўвалася выплата рэпарацый, паколькі войскі Расіі дапамагалі Асаду ўтрымліваць уладу, бамбардзіруючы гарады, дзе знаходзілася апазіцыя.
Пакуль перамовы вынікаў не далі, казаў кіраўнік дэлегацыі, намеснік міністра замежных спраў Міхаіл Багданаў. Пры гэтым Расія выказала гатоўнасць аплаціць аднаўленне Сірыі, каб атрымаць «зялёнае святло».
Шанцаў на поспех, аднак, няшмат, бо супраць захавання расійскіх баз выступае Турцыя, якая дапамагла паўстанцам зрынуць Асада і працягвае іх падтрымліваць. Таксама новыя ўлады разарвалі дамову з «Будтрансгазам» аб інвестыцыях у порт Тартуса ад 2019 года, заключаны на 49 гадоў.
Масква ўжо вывезла частку ўзбраення з Сірыі. У тым ліку гэта рабілася праз базу ў Тартусе.
База ВМФ у Тартусе давала Расіі прамы выхад у Міжземнае мора і разам з аэрадромам у Хмейміме служыла ключавым пунктам для распаўсюджвання ўплыву Крамля на Блізкі Усход і Афрыку, а таксама хабам для перакідання войскаў, наймітаў і зброі.
Замест Расіі вайсковыя базы ў Сірыі можа размясціць Турцыя
Лідар групоўкі ХТШ Ахмед аль-Шараа абвешчаны часовым прэзідэнтам Сірыі
Новыя ўлады Сірыі патрабуюць ад Расіі выдаць Башара Асада
Новыя ўлады Сірыі пагадзіліся аднавіць адносіны з Расіяй. Але толькі пасля прызнання памылак і выплаты кампенсацыі
У порт Тартуса прыйшлі расійскія караблі. Расія выводзіць войскі з Сірыі?
Рыжанкоў сустрэўся з новым кіраўніцтвам Сірыі
Каментары