Грамадства

Гомельскія хірургі дасталі з кішэчніка двухгадовага хлопчыка 20 магнітаў

Дактары Гомельскай абласной дзіцячай клінічнай бальніцы правялі паспяховую аперацыю на кішэчніку двухгадовага дзіцяці, паведамляе мясцовая тэлерадыёкампанія «Гомель».

Фота ілюстрацыйнае

У мінулыя выхадныя мама з малым схадзіла ў госці, а ў панядзелак хлопчык апынуўся на аперацыйным стале, калі высветлілася, што ягоныя скаргі на боль у жываце звязаныя з тым, што ў кішачніку знаходзіцца 20 магнітаў.

У ходзе аперацыі іншародныя цела вынялі. Пры гэтым прыйшлося выдаліць тры фрагменты кішкі, на кожным з якіх утварылася па дзве скразныя адтуліны. Пасля гэтага цэласнасць кішкі аднавілі.

Наперадзе ў малога доўгая рэабілітацыя. Трэба, каб кішэчнік зросся і запрацаваў.

«Гэта вельмі складаная аперацыя. Гэта маленькае дзіця з недасканалым імунітэтам, са зніжанымі рэзервовымі ахоўнымі здольнасцямі», — пракаментаваў здарэнне загадчык дзіцячага хірургічнага аддзялення Юрый Дзмітрыеў.

Дактары адзначаюць, што найбольш небяспечныя пры траплянні ў арганізм такія староннія прадметы, як батарэйкі і магніты. Узрост жа, у якім дзеці часцей за ўсё могуць праглынуць нешта не тое, — 3-5 гадоў. Менавіта тады малыя актыўна пазнаюць свет, у тым ліку на смак.

За 2024 год у Гомельскай абласной дзіцячай клінічнай бальніцы аказалі дапамогу 119 пацыентам з праглынутымі іншароднымі целамі.

Каментары

Украінцы праводзяць паспяховыя контратакі на Пакроўскім напрамку1

Украінцы праводзяць паспяховыя контратакі на Пакроўскім напрамку

Усе навіны →
Усе навіны

За «экстрэмізм» будуць судзіць уладальніка гандлёвага цэнтра, які згарэў у Віцебску4

Экс-футбаліст зборнай Беларусі пасля комы зноў трапіў у рэанімацыю. На полі яго чакаць не варта

За ўдзел у пратэстах будуць судзіць зорную фітнэс-інструктарку Наталлю Наважылаву14

У Беларусі прызналі «экстрэмісцкімі» сацсеткі расійскага журналіста Аляксандра Няўзорава8

Чарговы Усебеларускі народны сход пройдзе ў красавіку23

«Беліта-Вітэкс» згортвае бізнэс у Еўрасаюзе12

Мінус $1,3 мільярда cклала сальда замежнага гандлю ў 20241

Самы папулярны сабака ў Беларусі. Гісторыя «той самай Жужы з запраўкі»5

Што зменіцца на закрытым мосце ў цэнтры Мінска

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украінцы праводзяць паспяховыя контратакі на Пакроўскім напрамку1

Украінцы праводзяць паспяховыя контратакі на Пакроўскім напрамку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць