Грамадства11

Беларуска аформіла на сябе крэдыт для сяброўкі, а тая адмовілася даваць грошы. Што адказалі ў судзе?

Жыхарка Жыткавіцкага раёна звярнулася ў суд з незвычайнай праблемай. Сяброўка, для якой яна аформіла крэдыт, адмовілася плаціць па ім рахункі. Пра здарэнне распавялі ў прэс-службе Генеральнай пракуратуры.

У 2021 годзе беларуска працавала агароднікам і жыла ў інтэрнаце ў аграгарадку Урыцкае. У інтэрнаце яна пазнаёмілася з жанчынай і пачала дапамагаць ёй з доглядам за двума маленькімі дзецьмі.

У лістападзе таго ж года новая сяброўка звярнулася да яе з просьбай узяць для яе крэдыт у банку. Сама жанчына гэтага зрабіць не магла, бо мела на сваім рахунку ўжо два іншых крэдыты.

Агародніца ўзяла крэдыт на 7 год памерам 3700 рублёў і перадала грошы знаёмай. Па вуснай дамоўленасці тая павінна была самастойна штомесяц уносіць грошы на крэдытны рахунак. 

У жніўні 2022 годзе высветлілася, што сяброўка не плаціла абавязковыя сумы за крэдыт. Агародніцы прыйшло паведамленне ад банка аб тым, што аплаты пратэрмінаваны.

Суседка адмовілася плаціць грошы за крэдыт, які прасіла аформіць для сябе. Тады агародніца самастойна ўнесла грошы ў банк: асноўны доўг, працэнты і няўстойку. Агулам — каля 4,7 тысяч рублёў.

На той час пацярпелая ўжо была цяжарнай і не мела мужа. У цяжкай сітуацыі яна звярнулася да пракуратуры, дзе супраць яе былой сяброўкі ўзбудзілі іск аб марным узбагачэнні і працэнтаў за карыстанне чужымі грашыма.

Суд Савецкага раёна Гомеля гэты іск задаволіў. Акрамя асноўнай сумы, з былой сяброўкі ўзялі дзяржаўную пошліну ў памеры 230 рублёў.

Каментары1

  • Да дрыжыкаў
    11.02.2025
    Людзі на дне жыцця. Жывуць у інтэрнаце, бяруць тры крэдыты, нараджаюць дзяцей без мужа... Жахлівая гісторыя.

Украінцы праводзяць паспяховыя контратакі на Пакроўскім напрамку1

Украінцы праводзяць паспяховыя контратакі на Пакроўскім напрамку

Усе навіны →
Усе навіны

Што зменіцца на закрытым мосце ў цэнтры Мінска

Ланская на Занзібары, Дарафеева на Кубе, Сярога ў Швейцарыі: дзе адпачываюць зімой лукашэнкаўскія спевакі23

Эканоміку Іспаніі называюць найлепшай у свеце. Як гэта ўдалося?12

У Мінску грамадскі транспарт ідзе з адставаннем у графіку 20 хвілін

Маск прапанаваў амаль $100 мільярдаў за кантроль над OpenAI2

Ці будзе Беларусь плаціць рэпарацыі Украіне? Разважае эксперт39

Яшчэ адзін банк прапанаваў здымаць грошы на касах у крамах

Трамп увёў 25-працэнтныя пошліны на ўвесь імпарт сталі і алюмінію ў ЗША

Як будуць выглядаць людзі праз 1000 гадоў — прагноз навукоўцаў13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украінцы праводзяць паспяховыя контратакі на Пакроўскім напрамку1

Украінцы праводзяць паспяховыя контратакі на Пакроўскім напрамку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць