Кансорцыум інвестараў на чале з Іланам Маскам падаў заяўку ў раду дырэктараў OpenAI на набыццё за $97,4 млрд некамерцыйнай арганізацыі, якая кантралюе дзейнасць распрацоўніка чат-бота ChatGPT, піша The Wall Street Journal.
![](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/stock/gettyimages-2180240111-xgraf.jpg.webp)
Кіраўнік OpenAI Сэм Альтман адказаў у сацсетцы X: «Не, дзякуй, але мы можам купіць Twitter за $9,74 млрд, калі хочаце». Маск набыў Twitter у 2022 годзе за $44 млрд і пераназваў яго ў X.
Маск, сузаснавальнік Open AI (пакінуў раду дырэктараў кампаніі ў 2018 годзе), не пагадзіўся з яе пераходам да камерцыйнай дзейнасці. Ён падаў у суд на OpenAI і Альтмана з-за камерцыялізацыі кампаніі. На яго думку, OpenAI была ператворана ў дэ-факта даччыную кампанію Microsoft з закрытым зыходным кодам.
«Прыйшоў час для OpenAI вярнуцца да адкрытага зыходнага кода», — заявіў Маск.
Каментары