Апошняе месца працы даносчыцы Бондаравай — кругласутачная саўна. Але пасада невядомая
Даносчыца Вольга Бондарава, якая ваюе з беларускай мовай, лацінкай, васількамі і прэзерватывамі на касах, паспрабавала сябе ў некалькіх розных кар'ерах. Пра працаўладкаванне прарасійскай актывісткі даведалася «Зеркало».
![](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2024_01/--dussr.png.webp)
Вользе Бондаравай 42 гады. Жанчына казала, што замужам і мае дачку. Прапагандыстка атрымала сярэднюю адукацыю па спецыяльнасці «эканаміст». У 2022 годзе яна паступіла ў педагагічны ўніверсітэт — на спецыяльнасць «Беларуская мова і літаратура».
Ад «Кіберпартызанаў» журналісты даведаліся, што апошняе з вядомых месцаў працы даносчыцы — саўна «Вентанера» у Мінску. Там Бондарава прапрацавала як мінімум пяць месяцаў у 2024 годзе. Але якую пасаду займала, невядома.
Перад тым жанчына каля года была ўладкавана ў газеце «Камуніст Беларусі. Мы і час». Там прарасійская актывістка лічылася адказным сакратаром і перыядычна пісала артыкулы.
У ліпені 2024 адносіны з газетай у Бондаравай разладзіліся: яе імя знікла з апісання пасады адказнага сакратара, а ў тэлеграм-канале актывісткі выйшаў допіс з крытыкай выдання. У ім Бондарава абуралася напісанню слова «беларуские» з адной «с» і праз «а».
![](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2025_02/-2o1xi.jpeg.webp)
У кар'еры Бондаравай ёсць шмат прабелаў. З сакавіка 2020 па ліпень 2023 яна нідзе не была ўладкавана.
Перад тым прапагандыстка працавала «ў сферы гандлю», пісала яна сама. Згодна з інфармацыяй у рэестрах, з 2017 па 2020 год яна паспела пасупрацоўнічаць з:
- ТАА «Кампанія Атлантык». Паводле рэгістрацыйных даных, гэта юрыдычная асоба займаецца продажам прысмакаў.
- ТАА «Эксодас». Прадпрыемства з Гродна, якое займалася рознічным гандлем адзеннем, цяпер яно ліквідаванае. У працоўных запісах указана пасада Вольгі — прадавец.
- Клінінгавая кампанія «Чысты свет Плюс».
- Гродзенскі рэстаран хуткага харчавання «Шэф Кок».
- Індывідуальная прадпрымальніца, якая займаецца рознічным гандлем на рынках.
Ні ў адным з гэтых месцаў Вольга не працавала даўжэй за некалькі месяцаў. Самай працяглай стала праца ў «Шэф Кок» — там актывістка трымалася трохі даўжэй за чатыры месяцы.
Бондарава прыраўняла Пятра Пятроўскага да «аўтара «Майн Кампфа»
Блогер, на якога пісала даносы Вольга Бондарава, апублікаваў сумесны здымак з Колем Лукашэнкам
Чаму Карпенка не можа пасадзіць Бондараву? Разважае Вольга Лойка
«Дзе яны працуюць?» Камуніст Сыранкоў будзе скардзіцца ў пракуратуру і падатковую на Бондараву і кампанію
Бондараву завярнулі з перайменаваннем вуліцы Каліноўскага ў Мінску
Каментары