Трамп дазволіў подкуп замежных чыноўнікаў для выгод амерыканскага бізнэсу
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп дзеля «эканамічнай канкурэнтаздольнасці ЗША» прыпыніў дзеянне закона, які забараняе амерыканцам даваць хабар замежным чыноўнікам.
![](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2025_02/-31bk5.jpg.webp)
Дональд Трамп падпісаў указ, які прадпісвае Мінюсту ЗША спыніць пераслед амерыканцаў, што абвінавачваюцца ў дачы хабару замежным чыноўнікам з мэтай атрымаць бізнэс-перавагі. Указ спыняецца да таго часу, пакуль не будуць новыя інструкцыі па яго ўжыванні, накіраваныя на падтрымку канкурэнтаздольнасці амерыканскага бізнэсу.
На думку Белага дома, цяперашні закон ставіць амерыканскія кампаніі ў нявыгаднае становішча ў параўнанні з замежнымі канкурэнтамі, бо забараняе ім удзельнічаць у практыцы, якая з'яўляецца «звычайнай сярод міжнародных кампаній».
У дакуменце таксама пазначана, што гэты закон перашкаджае дасягненню замежнапалітычных мэтаў Вашынгтона.
«Нацыянальная бяспека ЗША шмат у чым залежыць ад стратэгічных бізнэс-пераваг, уключаючы здабычу карысных выкапняў, кіраванне глыбакаводнымі партамі і кантроль над ключавымі аб'ектамі інфраструктуры», — гаворыцца ва ўказе.
Каментары
Что этот перец вывернет завтра?