Грамадства55

69-гадовы бізнэсмен нажыў дзіця з 25-гадовай палюбоўніцай, а ад аліментаў хітра ўхіліўся

Кожны месяц у беларускіх судах разглядаюцца дзясяткі зваротаў аб спагнанні аліментаў. Усе гэтыя выпадкі вельмі разнастайныя, а часам бываюць і зусім экзатычныя. Пра адзін з такіх расказаў гомельскаму выданню «Белка» начальнік аддзела прымусовага выканання Савецкага раёна Гомеля Аляксей Матарас.

Фота ілюстрацыйнае

Заснавальнік камерцыйнай арганізацыі дасягнуў вельмі сталага ўзросту, але гэта не перашкодзіла яму завязаць рамантычныя адносіны са сваёй маладой супрацоўніцай. Вынікам іх стала нараджэнне дзіцяці.

Калі яно нарадзілася, мужчыну было 69 гадоў, а жанчыне — 25. Бацька прызнаў сына сваім, але папрасіў ягоную маці не раздзімаць скандал, паабяцаўшы ўдзельнічаць у выхаванні і добраахвотна даваць на дзіця грошы.

Спачатку так і было, але праз некаторы час жанчына вырашыла ўсё ж падаць пазоў аб спагнанні аліментаў. Тым больш што партнёр здаваўся ёй заможным бізнэсмэнам, з нерухомасцю і аўтамабілямі.

Але ў выніку яе чакала горкае расчараванне. Неўзабаве высветлілася, што ўся маёмасць юрыдычна належыць не самому бацьку яе дзіцяці, а дарослым сынам адказчыка, сам жа ён лічыцца ў сваёй фірме ўсяго толькі рознарабочым з адпаведным заробкам.

З таго часу прайшло два з лішнім гады. Мужчына ўжо звольніўся і жыве нібыта на пенсію, з якой і выплачвае аліменты.

Каментары5

  • кім чы
    11.02.2025
    а кім чысліцца бацька усяе рэспублікі ? што ў яго запісана ў трудавой ?
  • Галоўны курашчуп
    11.02.2025
    кім чы, у яго апошняе месца працы: прэдседацель саўхоза. А да гэтага быў палітруком. Карацей нідзе асабліва не працаваў, з большага толькі языком.
  • Гопник матарас
    11.02.2025
    Не знает гопник норм права придавать публичности факты судопроизводства. Але, хваленый БГУ, сему учите там сейчас, лукавые преподы-фальсификаторы выборов?

Ланская на Занзібары, Дарафеева на Кубе, Сярога ў Швейцарыі: дзе адпачываюць зімой лукашэнкаўскія спевакі

Ланская на Занзібары, Дарафеева на Кубе, Сярога ў Швейцарыі: дзе адпачываюць зімой лукашэнкаўскія спевакі

Усе навіны →
Усе навіны

Шарэнда-Панасюк адказала Пазняку пра яго ўдзел у яе вызваленні і Гарбуновай пра «бессэнсоўнасць барацьбы»33

У Польшчы на гарышчы прыватнага дома знайшлі два арыгіналы Брэсцкай Бібліі 1563 года3

Азаронак, Гігін і Лушч прыехалі ў акупаваны Мелітопаль14

Шарэнда-Панасюк: Патрэбная жорсткая эканамічная блакада рэжыму Лукашэнкі. Толькі ціск і санкцыі65

У Беларусі забаранілі папулярнае ў сабакаводаў слова6

Знікла сувязь з брэсцкім журналістам Алегам Супрунюком

Лукашэнка: Не трэба ўвесь час абапірацца на аднаго чалавека. Чалавек не вечны20

У Беларусі распрацавалі сродак ад храпу1

У Гродне без цяпла засталіся 21 дом і дзіцячы садок

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ланская на Занзібары, Дарафеева на Кубе, Сярога ў Швейцарыі: дзе адпачываюць зімой лукашэнкаўскія спевакі

Ланская на Занзібары, Дарафеева на Кубе, Сярога ў Швейцарыі: дзе адпачываюць зімой лукашэнкаўскія спевакі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць