Да гэтага часу яшчэ можна будзе паклікаць камунальнікаў, каб прыбралі старыя гнёзды. Гэта зменшыць шанцы, што пад вокнамі ў чалавека паселіцца калонія гракоў. Але пасля 16 лютага так рабіць ужо будзе нельга, піша «Дзікая прырода побач».
![](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2025_02/2025-02-10164044-o093p.jpg.webp)
Птушаня вушатай савы, якое вылупілася ў былым гняздзе шэрай вароны ў Брэсце. Фота: Віталь Некрашэвіч
Ранняя забарона на разбурэнне гнёздаў звязана ў асноўным з патрэбамі соваў, якія сваіх гнёздаў не будуюць, але займаюць чужыя. У гняздзе грака цяпер можа апынуцца вушатая сава з яйкамі ці нават птушанятамі.
Забарона на разбурэнне птушыных гнёздаў дзейнічае па 14 жніўня ўключна. Парушэнне караецца штрафам.
Каментары