Шарэнда-Панасюк: Вольга Маёрава ў калоніі знаходзіцца ў лахманах
Пра кепскі стан жанчыны, асуджанай на 20 гадоў па справе Аўтуховіча, расказала на прэс-канферэнцыі ў Вільні Паліна Шарэнда-Панасюк.
![](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2025_02/volga-maerova-dhp37.jpg.webp)
Паліна расказала, што Вольга Маёрава знаходзіцца ў цяжкім стане, яна ўнесена ў спіс тэрарыстаў, таму не можа атрымліваць перадачы.
«Вольга не можа мыцца мылам і шампунем, вымушаная апранацца ў выдадзеныя ў калоніі лахманы», — расказала Паліна Шарэнда-Панасюк.
Апроч таго, Маёрава размаўляе ў калоніі па-беларуску, за што атрымлівае дадатковыя кпіны і дыскрымінацыю.
Вольгу Маёраву затрымалі 4 студзеня 2021 года па справе Аўтуховіча і ў кастрычніку 2022 года асудзілі на 21 год і 6 месяцаў калоніі.
Жанчыне выставілі наступныя абвінавачванні:
- арт. 361 — Заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь
- арт. 295 — Незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў
- ч. 2 арт. 285 — Удзел у злачыннай арганізацыі ў любой іншай форме
- арт. 130 — Распальванне варожасці ці варажнечы
- арт. 411 — Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы
- ч. 1 арт. 14 і ч. 2 арт. 357 — Замах на змову з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам
Пакаранне адбывае ў калоніі №24 у Рэчыцкім раёне, дзе пастаянна атрымлівае спагнанні.
Каментары
Гэта проста жах.