Вадзім Гігін, Сяргей Лушч і Рыгор Азаронак 10 лютага сустрэліся ў Мелітопалі з адміністрацыяй акупаванай часткі Запарожскай вобласці Украіны, пра гэта паведаміў у сваім тэлеграме кіраўнік калабаранцкай адміністрацыі Яўген Баліцкі.
![](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2025_02/balicki250210-4dnzy.jpg.webp)
«Асноўнай тэмай перамоў стаў канкрэтны рабочы парадак дня: перспектывы эканамічнага супрацоўніцтва, у прыватнасці ўзаемадзеянне прадпрыемстваў Рэспублікі Беларусь і Запарожскай вобласці ў прамысловай сферы, пастаўкі беларускай сельскагаспадарчай тэхнікі, садзейнічанне ў падрыхтоўцы да будучай пасяўной кампаніі, рэалізацыя тавараў з Запарожскай вобласці на беларускім рынку, пастаўкі беларускіх тавараў у гандлёвыя сеткі Запарожскай вобласці, правядзенне культурных і маладзёжных абменаў, а таксама ўдзел беларускай дэлегацыі ў маладзёжным форуме «Поўдзень малады», — напісаў Баліцкі.
Каментары