Навука і тэхналогіі77

Як будуць выглядаць людзі праз 1000 гадоў — прагноз навукоўцаў

Людзі будучага будуць больш падобнымі адно да аднаго, мець больш цёмную скуру і, што самае цікавае, больш прывабнымі за сучасных.

Навукоўцы адзначаюць, што тэхналагічны прагрэс, асваенне космасу і змены клімату робяць свет нестабільным і дынамічным, а значыць, і людзі непазбежна будуць прыстасоўвацца да новых умоў.

З дапамогай генератара малюнкаў на базе штучнага інтэлекту ImageFX ад Google кампанія MailOnline на падставе прагнозаў вядучых навукоўцаў прадэманстравала, як можа развівацца чалавечая раса.

Ніжэй ростам

Па словах экспертаў, раней эвалюцыю вызначала высокая смяротнасць да дзетароднага ўзросту — выжывалі і размнажаліся толькі найбольш прыстасаваныя. Аднак дзякуючы сучаснай медыцыне ўсё больш людзей дажываюць да сталення, што мяняе сам механізм натуральнага адбору.

Прафесар Марк Томас, эвалюцыйны генетык з Універсітэцкага каледжа Лондана, тлумачыць, што зараз эвалюцыя будзе залежаць не столькі ад выжывання, колькі ад пладавітасці. Чым больш у чалавека дзяцей, тым большая верагоднасць, што яго гены перададуцца наступным пакаленням.

Некаторыя вучоныя мяркуюць, што ў будучыні гэта можа прывесці да зніжэння сярэдняга росту чалавецтва. Рэч у тым, што ранняе палавое паспяванне (якое дазваляе мець больш дзяцей за жыццё) звязана з меншым ростам.

Калі людзі, у якіх палавое паспяванне адбываецца раней, сапраўды будуць мець больш дзяцей, то гены, якія адказваюць за ранняе развіццё і нізкі рост, могуць з часам распаўсюдзіцца ў папуляцыі.

Больш прывабныя

У будучыні, калі смяротнасць стане менш вызначаць эвалюцыю, галоўным фактарам адбору, на думку некаторых экспертаў, будзе колькасць нашчадкаў у чалавека. Адзін з магчымых эфектаў гэтага працэсу — павышэнне прывабнасці мужчын.

Прафесар Марк Томас тлумачыць, што ў прыродзе самкі звычайна выбіраюць партнёраў, але ў патрыярхальным чалавечым грамадстве выбар застаецца за мужчынай.

Аднак па меры лібералізацыі грамадства выбар усё часцей будуць рабіць жанчыны, звяртаючы ўвагу як на інтэлект і паспяховасць, так і на фізічную форму і знешнюю прывабнасць.

У выніку на працягу некалькіх тысяч гадоў гены больш прывабных мужчын будуць перадавацца часцей, што з цягам часу можа зрабіць чалавецтва ў цэлым больш прывабным.

Падобны знешні выгляд і больш цёмная скура

Адна з самых вялікіх змен, якія прагназуюць навукоўцы, — тое, што чалавецтва стане значна больш аднастайным па знешнім выглядзе. Гэта звязана з меншай ізаляванасцю асобных этнасаў і груп і пашырэннем міжэтнічных шлюбаў.

На думку Джэйсана Ходжсана з Англійскага ўніверсітэта імя Рэскіна, у будучыні на індывідуальным узроўні сярэднестатыстычны чалавек стане больш генетычна разнастайным, паколькі атрымае ў спадчыну рысы адразу мноства этнічных груп.

Аднак на ўзроўні папуляцыі гэта прывядзе да зніжэння адрознення ў знешнім выглядзе, асабліва па такіх прыкметах, як колер скуры. У большасці людзей яна будзе больш цёмная.

Тэхналагічна ўдасканаленыя

У будучыні, адзначае Ходжсан, людзі змогуць шырэй выкарыстоўваць магутныя новыя тэхналогіі, напрыклад, па ўласным жаданні рэдагаваць гены. У выніку яны змогуць набыць некаторыя асаблівасці, якія ўласцівы жывёлам, што зробіць іх больш прыстасаванымі да навакольнага асяроддзя.

На думку антраполага з Вісконсінскага ўніверсітэта ў Мэдысане Джона Хоўкса, у будучыні культура і тэхналогіі будуць уплываць на знешні выгляд мацней, чым генетыка. Ён прагназуе, што ў будучыні будуць магчымыя біямадыфікацыі, такія як змены колеру татуіроўкі і інтэграцыя тэхналогій у чалавечае цела.

Меншы мозг

Роберт Брукс з Універсітэта Новага Паўднёвага Уэльса лічыць, што чалавечы мозг з часам паменшыцца, паколькі камп’ютары возьмуць на сябе большую частку вылічальных, сацыяльных і інфармацыйных задач.

Палеантолаг Нікалас Лонгрыдж параўноўвае будучую эвалюцыю людзей з хатнімі жывёламі, чый мозг значна паменшыўся пасля прыручэння (у сабак — на 30%). Ён мяркуе, што людзі становяцца «самапрыручанымі», губляючы здольнасць да незалежнага мыслення і ўсё больш «плывучы па цячэнні».

Адаптаваныя да ўмоў космасу

Калі ў будучыні частка чалавецтва адправіцца ў космас, яна можа эвалюцыянаваць асобна ад зямнога насельніцтва. Антраполаг Джон Хоўкс лічыць, што доўгатэрміновая ізаляцыя на іншай планеце можа прывесці да з'яўлення новага віду людзей.

Так, напрыклад, на Марсе слабая гравітацыя і недахоп сонечнага святла могуць выклікаць павелічэнне росту, падаўжэнне рук і бледнасць скуры для лепшага засваення вітаміну D. Таксама вочы могуць павялічыцца і стаць больш адчувальнымі да слабога асвятлення. Нельга забывацца і пра магчымасці змен цела чалавека з дапамогай розных тэхналогій.

Каментары7

  • Як будуць выглядаць людзі праз 1000 гадоў
    11.02.2025
    *першыя кадры Тэрмінатар-2, з гарой шкілетаў*
  • Воцат
    11.02.2025
    Через тыщу лет будут одни Мохамеды и Фатимы.
  • Ё
    11.02.2025
    Вельмі сумніўна, што праз тысячу гадоў будуць такія хмарачосы як на фота. Людзей будзе меней чым зараз і гэтыя хмарачосы будуць проста непатрэбныя. Кітай ужо зараз паціху адмаўляецца ад высотнага будаўніцтва. Калі матэрыялы стануць таннымі, а тэхнологіі заменяць будаўнікоў, то хутчэй нас чакае вяртанне да старой добра класікі, каторую будуць цаніць і праз тысячу гадоў. Так што гэтыя малюнкі, дзе людзі жывуць у цесных капсулах без вакон, гэта такое сабе прагназаванне.

Ланская на Занзібары, Дарафеева на Кубе, Сярога ў Швейцарыі: дзе адпачываюць зімой лукашэнкаўскія спевакі15

Ланская на Занзібары, Дарафеева на Кубе, Сярога ў Швейцарыі: дзе адпачываюць зімой лукашэнкаўскія спевакі

Усе навіны →
Усе навіны

Патап расказаў, як даўно яны з Насцяй Каменскіх не выступаюць у Расіі і чаму больш не будзе песень па-руску10

Метэарыту, які ўпаў пад Мінскам, прыдумалі імя2

Жыхарка Магілёва даказала бацькоўства памерлага партнёра праз ДНК-экспертызу

Дзеля жаб і рапух у Англіі на паўтара месяца перакрылі дарогу4

«Упаў у раёне райвыканкама, кучу міліцыі нагналі, у тым ліку АМАП». У Хойніках упаў расійскі дрон11

У мінскім клубе загінуў 33-гадовы наведнік3

Сабаленка з'явілася ў адным з самых дарагіх рэкламных ролікаў у свеце7

Беларусаў з другім грамадзянствам перасталі прапускаць у краіну па замежных дакументах27

На Wildberries можна замовіць аўтамабілі з прабегам1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ланская на Занзібары, Дарафеева на Кубе, Сярога ў Швейцарыі: дзе адпачываюць зімой лукашэнкаўскія спевакі15

Ланская на Занзібары, Дарафеева на Кубе, Сярога ў Швейцарыі: дзе адпачываюць зімой лукашэнкаўскія спевакі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць