Пасля інфармацыі пра дрон, які ўпаў у Хойніках, у сеціве з'явіўся фальшывы бот гомельскага выдання «Флагшток». Выданне заклікае сваіх чытачоў да пільнасці і асцярожнасці.
![](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2025_02/2025-02-10185355-6fuyb.jpg.webp)
З'яўленне фальшывага бота, які дзейнічае ад імя «Флагштока», заўважыла сама рэдакцыя выдання.
«Флагшток» падкрэслівае, што ён увогуле не выкарыстоўвае боты для сувязі з чытачамі, і выказвае меркаванне, што гэты фэйкавы бот створаны спецслужбамі для дэананімізацыі карыстальнікаў, звязаных з выданнем.
Адзіны канал для сувязі з «Флагштокам» у тэлеграме — акаўнт @fuckshtok.
9 лютага ў Хойніках побач з раённым выканаўчым камітэтам упаў дрон. Выданне «Флагшток» першым напісала пра гэта здарэнне. Дзяржаўныя СМІ пра падзенне дрона ў Хойніках не паведамлялі.
Сёння таксама стала вядома пра з'яўленне фэйкавай рассылкі пра нібыта новы тэлеграм-бот Фонду салідарнасці «Байсол».
Каментары