У студзені 2024 года Мікалая Уласевіча ўжо аштрафавалі на 2 тысячы рублёў, піша тэлеграм-канал «Право имеют».
![](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2025_02/-3dwch.jpeg.webp)
10 лютага ў судзе Астравецкага раёна прайшло паседжанне па справе пенсіянера. Уласевіча абвінавацілі ў парушэнні парадку і правядзенні масавых мерапрыемстваў (частка 1 арт. 24.23 КаАП).
Вынік суда невядомы.
Актывісты ўдакладняюць, што падчас выбараў да пенсіянера прыходзілі супрацоўнікі міліцыі — яны агледзелі дом Уласевіча на наяўнасць «экстрэмісцкіх матэрыялаў».
У студзені жыхара Астравецкага раёна аштрафавалі на 2 тысячы рублёў. Як лічаць праваабаронцы, тады прычынай для адміністрацыйнай справы стала «няправільная» афарбоўка альтанкі пенсіянера.
Каментары