Грамадства55

«Якія рэпартажы?! Гэта толькі з дазволу». Супрацоўнікі хойніцкай раёнкі патлумачылі, чаму нічога не пішуць пра дрон, які ўпаў у цэнтры горада

У ноч на нядзелю, 9 лютага, у цэнтры Хойнікаў упаў расійскі беспілотнік, у выніку чаго давялося нават эвакуяваць людзей. Пра гэта даведаліся і напісалі незалежныя СМІ, выціснутыя з краіны, але ні слова няма ў дзяржаўных выданнях, якія працуюць на месцы. Выданне «Люстэрка» дазванілася ў рэдакцыю хойніцкай раёнкі і запыталася, чаму так. 

Верагоднае месца падзення беспілотніка ў Хойніках. Скрыншот рэсурсу «Яндэкс. Карты»

Перад тым крыніца «Люстэрка», знаёмая з сітуацыяй, паведаміла:

«У горадзе ўпаў дрон у раёне дзіцячай школы мастацтваў — яго падарвалі ў межах горада. Эвакуявалі жыхароў найбліжэйшых дамоў».

Іншы суразмоўца паведаміў:

«Уначы ўпаў беспілотнік на Дом культуры. З самай раніцы там усё ачапіла міліцыя, нікога не пускалі. Хадзілі збіралі абломкі».

Карта Хойнікаў. Скрыншот з рэсурса «Яндэкс. Карты». Менш чым за кіламетр ад месца падзення дрона знаходзіцца незабудаваная тэрыторыя (вылучаная чырвоным). Магчыма, над гэтай мясцовасцю і спрабавалі збіць беспілотнік. Аднак невядома, ён упаў сам або з-за вонкавага ўздзеяння

У школе мастацтваў, куды журналістка «Люстэрка» патэлефанавала як занепакоеная жыхарка горада, расказалі, што «наступствы ўжо ліквідавалі, школа працягвае працаваць». Пры гэтым пацвердзілі тое, што даводзілася эвакуяваць людзей, але «гэта ўсё прайшло, ужо днём было ўсё добра — учора нават».

Са слоў крыніцы «Люстэрка», праз здарэнне мянялі маршруты аўтобусаў, і гэта пацвердзілі ў службе «Адно акно» пры Хойніцкім райвыканкаме, куды «Люстэрка» таксама патэлефанавала. Але, маўляў, і гэта ўжо ў мінулым, усё выпраўлена яшчэ ўчора.

На афіцыйных сайтах РАУС і МНС і ў сацсетках мясцовых падраздзяленняў інфармацыі аб тым, што адбылося ў Хойніках, па стане на 15-ю гадзіну панядзелка, не было. У адкрытых групах і чатах Хойнікаў у сацсетках мясцовыя жыхары пра гэта таксама не пісалі — верагодна, баючыся пераследу.

Глуха маўчала і мясцовая газета «Хойніцкія навіны», і з яе супрацоўніцай журналістам «Люстэрка» ўдалося пагаварыць, патэлефанаваўшы туды ў якасці занепакоеных грамадзяне.

— Ніхто ніякіх каментароў, ні інфармацыі не даваў — яе могуць размяшчаць толькі сілавыя ведамствы. Таму ў нас ні на сайце, нідзе гэтага няма. Пакуль няма афіцыйнай інфармацыі, ніхто вам нічога не растлумачыць, — сказала па тэлефоне адна з рэдактарак.

— Вы запытвалі нейкія каментары ва ўладаў?

— Мы не маглі запытваць, таму што нам у такім выпадку могуць альбо нешта даць, альбо нешта не, — блытана адказала яна, верагодна, маючы на ўвазе, што газета ў такіх выпадках адпрацоўвае інфармацыю, якую ёй даюць прадстаўнікі ўлады і сілавых структур. — Мы ведаем дакладна такія ж чуткі, як і вы, бо ні заявы, ні каментароў няма.

— Дык вы ж газета, вы павінны ведаць.

— Павінны. Але калі нам інфармацыю ніхто не дае, адкуль мы яе возьмем?

— На месца б з'ездзілі, паглядзелі б. Рэпартажы ў такіх выпадках робяць — раптам ёсць там нейкія пашкоджанні.

— Так нельга рабіць, якія рэпартажы?! Гэта толькі з дазволу сілавых ведамстваў. Самі мы такое не можам рабіць.

Суразмоўца патлумачыла, што ніхто не паехаў на месца, таму што супрацоўнікаў дзяржвыдання «туды не пусцілі б проста». 

Каментары5

  • Воля
    10.02.2025
    Не дай Божа, калі б цяпер здарылася нейкая катастрофа, то зноў бы, як тое было ў 1986, уся лукашысцкая вертыкаль і так званыя рэжымныя смі, маўчалі бы месяц, а гэбня бы ўсіх арыштоўвала за распаўсюд інфармацыі.
  • Андрусь
    10.02.2025
    Жыццё ў Беларусі ужо даўно вярнулася ў дагарбачоўскія часы
  • Ганьба
    10.02.2025
    Наступны раз упадзе на галаву хатаскрайнічкаў. Ціхенька пакладуць у пакецікі і зарыюць у магілкі. А астатнія назаўтра выйдуць на суботнічак - прыбраць беспарадачак. І каб ціхенька ўсё! Маўчок!

Апошняе месца працы даносчыцы Бондаравай — кругласутачная саўна. Але пасада невядомая10

Апошняе месца працы даносчыцы Бондаравай — кругласутачная саўна. Але пасада невядомая

Усе навіны →
Усе навіны

Малдова назвала чатыры ўмовы па газе для Прыднястроўя3

Лукашэнка прапанаваў стварыць у Беларусі «цэнтры прыцягнення» для ўсіх канфесій4

Як склаўся лёс дзяўчыны, якая ў 2020-м запрасіла Лукашэнку на танец?6

Пяць беларускіх бізнэсаў атрымалі ад асацыяцыі ABBA па 5 тысяч еўра. Вось каму дасталіся грошы9

Трамп загадаў спыніць чаканку аднацэнтавых манет12

Пазняк заклікае Захад дзеля вызвалення палітвязняў пачаць перамовы з «гэтым варварскім рэжымам»61

«Яблычны воцат» — серыял на рэальных падзеях пра інстаграмную махлярку маштабаў, у якія цяжка паверыць1

Сёння ў мінскім аэрапорце было мінус 16°С2

За працу ў Польшчы з хлопцам разлічыліся фальшывымі далярамі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Апошняе месца працы даносчыцы Бондаравай — кругласутачная саўна. Але пасада невядомая10

Апошняе месца працы даносчыцы Бондаравай — кругласутачная саўна. Але пасада невядомая

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць