Свет77

Трамп папярэдзіў ХАМАС пра «сапраўднае пекла», калі не будуць вызваленыя ўсе закладнікі да суботы

Напярэдадні ХАМАС абвінаваціў Ізраіль у парушэнні пагаднення і адклаў далейшае вызваленне закладнікаў. 

ХАМАС перадаў 8 лютага чарговых трох закладнікаў Ізраілю. Фота: AP Photo / Abdel Kareem Hana

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што пагадненне аб спыненні агню паміж Ізраілем і ХАМАС павінна быць адменена, калі ўсе закладнікі, якія ўтрымліваюцца ў сектары Газа, не будуць вызваленыя «да паўдня суботы», піша Associated Press. 

Трамп адзначыў, што ХАМАС павінен неадкладна вызваліць усіх закладнікаў.

«Калі іх не будзе тут, пачнецца сапраўднае пекла», — заявіў ён.

У той жа час ён прызнаў, што канчатковае рашэнне па дамове застаецца за Ізраілем.

«Я гавару за сябе. Ізраіль можа яго адмяніць», — сказаў прэзідэнт ЗША.

9 студзеня Ізраіль заявіў пра ўступленне ў сілу рэжыму спынення агню ў Газе. 

10 лютага ХАМАС паведаміў пра адмену запланаванага на 15 лютага вызвалення закладнікаў. ХАМАС абвінаваціў Ізраіль у парушэнні пагаднення аб спыненні агню, у тым ліку ў нанясенні авіяўдараў па палесцінцам у сектары Газа.

Каментары7

  • Андрусь
    11.02.2025
    НН, памятаеце стары савецкі фільм, дзе адна настаўніца казала: "Я им говорю, не ложте зеркало в парту - ложат". У расійскай і тое, лічыцца вульгарызмам. А ў беларускай тым больш няма словаў з коранем "ложыць" ці як там? Адкуль замест "закладнікаў" вы ўзялі гэтых "заложнікаў"? Хто іх куды "залОжыў"?
  • Члэнтана
    11.02.2025
    Трамп працягвае пускаць смярдзючыя бурбалкі ў лужыну. Але падзеі, як караван, ідуць самі па сабе, не зважаючы на скокі і слінапусканне састарэлага крымінальніка-папуліста.
  • Hania
    11.02.2025
    Андрусь,
    Гл. Скарнік іншыя крыніцы
    заложнік
    тлумачэнне слова:

    заложнік, -а, мужчынскі род
    Асоба, гвалтоўна затрыманая кім-н. з мэтай прымусіць выканаць якія-н. абавязацельствы або патрабаванні той дзяржавай, арганізацыяй, да якой належыць гэта асоба. — Майго сына .. заарыштавалі як заложніка, каб я сам да іх прыйшоў. Колас.

Расійскі дрон атакаваў і прабіў саркафаг над Чарнобыльскай АЭС2

Расійскі дрон атакаваў і прабіў саркафаг над Чарнобыльскай АЭС

Усе навіны →
Усе навіны

Жужа вярнулася на запраўку7

СК адрэагаваў на данос Ціманоўскай і будзе правяраць яе былога мужа на «экстрэмізм»61

У Магілёве амаль праз 25 гадоў раскрылі згвалтаванне і забойства1

Ландсбергіс: Дэлегаты ляцяць у Мюнхен не для перамоў, а для перадачы дрэнных навін Зяленскаму5

Білі дубінкамі, ставілі на расцяжку, цкавалі сабакамі: як катавалі за намер удзельнічаць у антываенным мітынгу9

Гэты мікрараён Мінска цяпер не пазнаць — забудавалі высоткамі5

Сын Асада расказаў пра падзеі напярэдадні ўцёкаў яго бацькі з Сірыі8

Прэс-сакратарка Лукашэнкі пракаментавала вызваленне Беларуссю амерыканца4

Міністр Іван Кубракоў і дарадца міністра абароны Украіны Аляксандр Кубракоў — сваякі? Не, фэйк4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расійскі дрон атакаваў і прабіў саркафаг над Чарнобыльскай АЭС2

Расійскі дрон атакаваў і прабіў саркафаг над Чарнобыльскай АЭС

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць