Трамп заявіў, што калі палесцінцаў выселяць з Газы, то больш яны туды не вернуцца
Палесцінцы, якіх прапануецца перасяліць з Газы ў іншыя краіны, застануцца там назаўсёды, заявіў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп. На пытанне, ці змогуць тыя пасля вярнуцца на родную зямлю, ён у інтэрв'ю выданню Fox News адказаў адмоўна.
![](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/stock/gettyimages-2194979949-hwbqf.jpg.webp)
«Іх новыя дамы будуць значна лепшыя. Я кажу пра пабудову сталага месца для іх», — заявіў Трамп.
Ён падкрэсліў, што цяпер Газа «непрыдатная для жыцця» і на яе аднаўленне пойдуць гады.
У той жа час ён запэўніў, што для 1,9 млн палестынцаў будуць пабудаваныя «выдатныя, бяспечныя паселішчы зусім побач з тым месцам, дзе яны жывуць цяпер».
Раней ён казаў, што за межамі сектара Газа ёсць шэсць краін, куды маглі б пераехаць гэтыя людзі. У іх ліку згадваліся Егіпет, Іарданія, Марока і Самалі. Першыя дзве краіны, аднак, адразу выступілі супраць такога варыянту.
Каментары