Расія лічыць падпарадкаванне Беларусі сваім найбольшым знешнеэканамічным поспехам — звесткі з закрытага даклада
У дакладзе адзначаецца, што мэта Масквы — аднавіць свой доступ да сусветнага гандлю і каб Расія пры гэтым стала цэнтрам еўразійскага гандлёвага блока.
![](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/stock/lukashenka_bow_smile-j3fe5.jpg.webp)
Выданне Financial Times атрымала магчымасць азнаёміцца са зместам закрытага даклада, які быў прадстаўлены на стратэгічнай сесіі па еўразійскай інтэграцыі пад кіраўніцтвам прэм'ер-міністра Расіі Міхаіла Мішусціна ў красавіку мінулага года. На сустрэчы прысутнічалі некалькі дзясяткаў высокапастаўленых службоўцаў, топ-менеджары самых буйных расійскіх дзяржаўных кампаній, а таксама ідэолагі імперыялістычнага толку Аляксандр Дугін і Сяргей Караганаў.
Як вынікае з даклада, расійскія афіцыйныя асобы лічаць, што санкцыі Захаду падрываюць намаганні Масквы паставіць пад свой кантроль краіны былога СССР, а таксама перашкаджаюць наладжванню эканамічных сувязяў з сусветным Поўднем.
У прыватнасці, прызнаецца, што заходні санкцыйны ціск, а таксама эканамічныя ініцыятывы з боку Захаду прывялі да аддалення ад Масквы некаторых з яе найбліжэйшых гандлёвых партнёраў.
Выкарыстанне Захадам стратэгіі «бізуна і перніка» адносна краін Цэнтральнай Азіі, прымушае іх выконваць санкцыі ўзамен на доступ да сусветных рынкаў, транспартных калідораў і ланцужкоў паставак у абыход Масквы. У выніку саюзнікі Расіі атрымалі выгаду ад санкцый, выцесніўшы расійскія прадпрыемствы са сваёй юрысдыкцыі, узяўшы пад кантроль імпартныя і экспартныя патокі і вывеўшы вытворчасці з Расіі.
У дакладзе адзначаецца, што мэта Масквы — аднавіць свой доступ да сусветнага гандлю і каб Расія пры гэтым стала цэнтрам еўразійскага гандлёвага блока, які будзе імкнуцца канкураваць са сферамі эканамічнага ўплыву ЗША, ЕС і Кітая. Стварэнне еўразійскага «макрарэгіёна» Масква разглядае як важны доўгатэрміновы праект, які Масква будзе развіваць незалежна ад вынікаў перамоваў з Захадам аб будучыні Украіны і які мае дапамагчы ўмацаванню яе пазіцый на «сусветнай арэне».
![Vladimir Putin greets Prime Minister Mikhail Mishustin Міхаіл Міўусццн Уладзімір Пуцін Михаил Мишустин Владимир Путин](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2025_02/gettyimages-2187730791-4kru6.jpg.webp)
Аўтары даклада прызнаюць, што Расіі давядзецца «гуляць удоўгую» каб утрымаць краіны Цэнтральнай Азіі ў сваёй арбіце. Яны заўважаюць, што гэтым краінам давядзецца «прыняць рашэнне аб сваёй пазіцыі ў дачыненні да Расіі», але падрабязнасці не раскрываюцца.
У той жа час даклад называе Беларусь самым паспяховым прыкладам расійскага ўплыву. У якасці ілюстрацыі прыводзіцца эвалюцыя пазіцыі Аляксандра Лукашэнкі.
Так у 2018 годзе ён заклікаў да эканамічнай дыверсіфікацыі — зніжэння залежнасці Беларусі ад Расіі і пашырэння гандлёвых сувязей з іншымі краінамі. Праз шэсць гадоў Лукашэнка выступае з заявай аб тым, што «мы заўсёды будзем адзіныя з Расіяй».
Хаця Расія паспяхова прасоўвае інтэграцыю з Беларуссю, развіццё Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС), у які акрамя Беларусі ўваходзіць Арменія, Казахстан і Кыргызстан, сутыкаецца з «сістэмнымі праблемамі».
Да іх адносяцца санкцыйныя рызыкі, паколькі цесныя сувязі з Расіяй могуць прывесці да другасных абмежаванняў, складанасці з выкарыстаннем розных плацежных сістэмам пасля адключэння Масквы ад SWIFT, а таксама валютны кантроль, уведзены Расіяй для абароны сваёй эканомікі.
Казахстан аднавіў абмежаванні для перавозак па схеме перагрузкі і перачэпкі
Расія выношвае планы захопу краін Балтыі, часткі Фінляндыі і Нарвегіі. НАТА змяняе планы процідзеяння ёй
Расійскае грамадства хоча вайны, паказваюць апытанні
ЗША рассакрэцілі даклад аб палітычных забойствах і замахах, якія адбываліся на загад Пуціна
Каментары