Свет11

У Расіі студэнту далі 10 сутак за тое, што ён назваў Wi-Fi «Слава Украіне»

Прыладу палічылі сродкам учынення правапарушэння і канфіскавалі.

Студэнт Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта назваў свой Wi-Fi у інтэрнаце «Slava Ukraine!». Яго арыштавалі на 10 сутак, а роўтар канфіскавалі, паведамляе тэлеграм-канал «Осторожно, новості».

22-гадовы студэнт МДУ Алег Т. жыве ў інтэрнаце, у 2022 годзе хлопец хадзіў на антываенныя мітынгі. 6 сакавіка паліцыя знайшла ў яго інтэрнаце сетку пад назвай «Slava Ukraine!» — уладальніка роўтара знайшлі, у яго пакоі правялі агляд. Супрацоўнікі цэнтра «Э» высветлілі, што ў кастрычніку Алег купіў новы роўтар і пры падключэнні стварыў сетку пад такой назвай.

На студэнта склалі пратакол па артыкуле аб публічным дэманстраванні экстрэмісцкай сімволікі (КаАП РФ 20.3) — паколькі гэты лозунг належаў украінскім нацыяналістам, а іх дзейнасць у Расіі забаронена.

У судзе Алег прызнаў, што сетку ён наладзіў сам, суддзя адправіла яго пад арышт.

Алегу далі 10 сутак, пры гэтым роўтар палічылі прыладай учынення правапарушэння і канфіскавалі. У выпадку паўторнага такога парушэння студэнту можа пагражаць крымінальная справа.

Каментары1

  • Жыве Беларусь!
    11.03.2024
    Слава Украіне!

Ланская на Занзібары, Дарафеева на Кубе, Сярога ў Швейцарыі: дзе адпачываюць зімой лукашэнкаўскія спевакі6

Ланская на Занзібары, Дарафеева на Кубе, Сярога ў Швейцарыі: дзе адпачываюць зімой лукашэнкаўскія спевакі

Усе навіны →
Усе навіны

У мінскім клубе загінуў 33-гадовы наведнік3

Сабаленка з'явілася ў адным з самых дарагіх рэкламных ролікаў у свеце7

Беларусаў з другім грамадзянствам перасталі прапускаць у краіну па замежных дакументах27

На Wildberries можна замовіць аўтамабілі з прабегам1

Шарэнда-Панасюк: Вольга Маёрава ў калоніі знаходзіцца ў лахманах2

Шарэнда-Панасюк адказала Пазняку пра яго ўдзел у яе вызваленні і Гарбуновай пра «бессэнсоўнасць барацьбы»33

У Польшчы на гарышчы прыватнага дома знайшлі два арыгіналы Брэсцкай Бібліі 1563 года3

Азаронак, Гігін і Лушч прыехалі ў акупаваны Мелітопаль15

Шарэнда-Панасюк: Патрэбная жорсткая эканамічная блакада рэжыму Лукашэнкі. Толькі ціск і санкцыі67

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ланская на Занзібары, Дарафеева на Кубе, Сярога ў Швейцарыі: дзе адпачываюць зімой лукашэнкаўскія спевакі6

Ланская на Занзібары, Дарафеева на Кубе, Сярога ў Швейцарыі: дзе адпачываюць зімой лукашэнкаўскія спевакі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць