Грамадства2222

У Карэліі ФСБ забіла беларуса. Яго западозрылі ў падрыхтоўцы дыверсіі

49-гадовы Мікалай Аляксееў загінуў 6 сакавіка ў Аланецкім раёне Рэспублікі Карэлія (Расія). Аляксееў — актывіст з Беларусі, удзельнік пратэстаў 2020 года. Па афіцыйнай версіі, ён рыхтаваў дыверсію і адстрэльваўся ад сілавікоў.

Паводле інфармацыі расійскіх сілавікоў, напярэдадні Аляксеева высачылі каля суседняй вёскі, дзе ён хаваў выбухоўку. А калі яго прыйшлі арыштоўваць, аказаў супраціў і быў забіты. ФСБ называе яго членам «Палка Каліноўскага» і заяўляе, што Аляксееў збіраўся закласці выбухоўку ў будынку адміністрацыі Аланецкага раёна Карэліі.

Мікалай Аляксееў актыўна выступаў супраць Лукашэнкі, публікаваў фатаграфіі з пратэстаў у 2020 годзе, размяшчаў у сацыяльных сетках пасты аб парушэннях правоў чалавека ў краіне. Па інфармацыі расійскіх сілавікоў, у 2022 у Беларусі яго абвесцілі ў вышук за «абразу Лукашэнкі».

Вось, напрыклад, публікацыя актывіста ад 25 чэрвеня 2021 года:

«Тое, што адбываецца зараз у маёй краіне, называецца адным словам — генацыд. Гэта генацыд нашага народа. Нахабная беспардонная хунта на чале з самазванцам сілай захапіла ўладу.

Вось ужо амаль год народ Беларусі вядзе супраць іх барацьбу. У многіх апускаюцца рукі, хтосьці яшчэ не да канца ўсвядоміў, што рэпрэсіі закрануць усіх без выключэння», — пісаў тады Мікалай.

На аватарцы ў Аляксеева стаялі беларуская Пагоня і ўкраінскі Трызуб.

Каментары22

  • Слава Героям!
    07.03.2024
    Слава Герою Супраціва Мікалаю Аляксееву!
  • марна загінуў
    07.03.2024
    навошта было нешта там падрываць у дэпрэсіўнай карэліі, якая сама развальваецца, калі існуюць сотні значна больш важных месцаў.
  • Вынік інтэграцыі з РФ
    07.03.2024
    Гэта вынік інтэграцыі: аб'яднання карных ("праваахоўных") сістэм лукашэнкаўскай Беларусі і пуцінскай Расеі. І аб'яднання спісаў тых, хто падлягае рэпрэсіям (спісаў "экстрэмістаў").

Расійскі дрон атакаваў і прабіў саркафаг над Чарнобыльскай АЭС2

Расійскі дрон атакаваў і прабіў саркафаг над Чарнобыльскай АЭС

Усе навіны →
Усе навіны

Жужа вярнулася на запраўку7

СК адрэагаваў на данос Ціманоўскай і будзе правяраць яе былога мужа на «экстрэмізм»61

У Магілёве амаль праз 25 гадоў раскрылі згвалтаванне і забойства1

Ландсбергіс: Дэлегаты ляцяць у Мюнхен не для перамоў, а для перадачы дрэнных навін Зяленскаму5

Білі дубінкамі, ставілі на расцяжку, цкавалі сабакамі: як катавалі за намер удзельнічаць у антываенным мітынгу9

Гэты мікрараён Мінска цяпер не пазнаць — забудавалі высоткамі5

Сын Асада расказаў пра падзеі напярэдадні ўцёкаў яго бацькі з Сірыі8

Прэс-сакратарка Лукашэнкі пракаментавала вызваленне Беларуссю амерыканца4

Міністр Іван Кубракоў і дарадца міністра абароны Украіны Аляксандр Кубракоў — сваякі? Не, фэйк4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расійскі дрон атакаваў і прабіў саркафаг над Чарнобыльскай АЭС2

Расійскі дрон атакаваў і прабіў саркафаг над Чарнобыльскай АЭС

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць