Грамадства

Жанчына з Екацярынбурга заданаціла ўкраінцам 50 даляраў. Ёй пагражае да 20 гадоў турмы

Расіянка, якая атрымала грамадзянства ЗША, Ксенія Хавана (Карэліна), аб затрыманні якой стала вядома ў аўторак, афіцыйна абвінавачваецца ў дзяржздрадзе ў форме «аказання фінансавай дапамогі прадстаўнікам замежнай дзяржавы ў дзейнасці накіраванай супраць бяспекі РФ».

Па версіі ФСБ, жанчына «з лютага 2022 года ініцыятыўна ажыццяўляла зборы грошай у інтарэсах адной з украінскіх арганізацый, якія пасля накіроўваліся на набыццё УСУ ​​прадметаў тактычнай медыцыны, экіпіроўкі, сродкаў паражэння і боепрыпасаў», — піша Бі-бі-сі.

Аднак праваабарончы праект «Першы аддзел» паведамляе, што, паводле ягоных дадзеных, Ксенію Хавана абвінавачваюць у тым, што 24 лютага 2022 года яна перавяла са свайго рахунку ў амерыканскім банку суму ў 51,8 даляра на рахунак украінскага фонду «Razom for Ukraine».

Як паведамляюць праваабаронцы, 27 студзеня жанчыну затрымалі супрацоўнікі патрульна-паставой службы і адправілі пад арышт на 14 сутак за «дробнае хуліганства».

«Са спецпрыёмніка на волю Ксенія так і не выйшла — 7 лютага жанчыну затрымалі ўжо па крымінальнай справе. На наступны дзень суд адправіў Ксенію пад варту на два месяцы.

Артыкул 275 Крымінальнага кодэкса («дзяржаўная здрада») прадугледжвае пакаранне ад 12 да 20 гадоў пазбаўлення волі», — піша «Першы аддзел».

Раней палітолаг Фёдар Крашаніннікаў распавёў, што ў яго ёсць агульныя знаёмыя з затрыманай. «Яна прыехала да мамы з татам — проста пабачыцца. Напэўна, пару разоў падтрымлівала Украіну ў сацсетках, можа нешта і збірала там», — прывёў ён словы аднаго з іх.

Каментары

Расійскі дрон атакаваў і прабіў саркафаг над Чарнобыльскай АЭС2

Расійскі дрон атакаваў і прабіў саркафаг над Чарнобыльскай АЭС

Усе навіны →
Усе навіны

Жужа вярнулася на запраўку7

СК адрэагаваў на данос Ціманоўскай і будзе правяраць яе былога мужа на «экстрэмізм»61

У Магілёве амаль праз 25 гадоў раскрылі згвалтаванне і забойства1

Ландсбергіс: Дэлегаты ляцяць у Мюнхен не для перамоў, а для перадачы дрэнных навін Зяленскаму5

Білі дубінкамі, ставілі на расцяжку, цкавалі сабакамі: як катавалі за намер удзельнічаць у антываенным мітынгу9

Гэты мікрараён Мінска цяпер не пазнаць — забудавалі высоткамі5

Сын Асада расказаў пра падзеі напярэдадні ўцёкаў яго бацькі з Сірыі8

Прэс-сакратарка Лукашэнкі пракаментавала вызваленне Беларуссю амерыканца4

Міністр Іван Кубракоў і дарадца міністра абароны Украіны Аляксандр Кубракоў — сваякі? Не, фэйк4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расійскі дрон атакаваў і прабіў саркафаг над Чарнобыльскай АЭС2

Расійскі дрон атакаваў і прабіў саркафаг над Чарнобыльскай АЭС

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць