Свет

Трамп увёў 25-працэнтныя пошліны на ўвесь імпарт сталі і алюмінію ў ЗША

«Нашай краіне трэба, каб сталь і алюміній вырабляліся ў Амерыцы, а не за мяжой», — заявіў Трамп пасля падпісання.

Дональд Трамп. Фота: Alex Brandon / AP

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп зрабіў чарговы крок у гандлёвай вайне з суседзямі і іншымі краінамі свету: ён увёў, як і абяцаў напярэдадні, 25-працэнтныя пошліны на ўвесь імпарт сталі і алюмінію ў ЗША, дапаўняючы ўжо існуючыя пошліны на металы, піша Бі-бі-сі.

«Нашай краіне трэба, каб сталь і алюміній вырабляліся ў Амерыцы, а не за мяжой», — заявіў Трамп пасля падпісання. На пытанне журналіста, ці не вырастуць з-за пошлін цэны ўнутры ЗША, ён адказаў: «У выніку будзе танней».

«Гэта важная справа. Мы пачынаем вяртаць Амерыцы яе былое багацце […] Прыйшоў час нашай цудоўнай прамысловасці вярнуцца ў Амерыку. Гэта першы крок з многіх», — дадаў Трамп.

Новыя пошліны ўводзяцца на сталь і алюміній з усіх краін без выключэння.

Дональд Трамп таксама пацвердзіў, што ў бліжэйшыя два дні мае намер увесці пошліны на імпарт з тых краін, якія абкладаюць пошліны амерыканскую прадукцыю.

Акрамя таго, прэзідэнт ЗША паведаміў, што ў далейшым можа абкласці дадатковымі пошлінамі імпарт лекаў і камп'ютарных чыпаў.

На пытанне пра магчымыя меры ў адказ з боку іншых краін Трамп адказаў: «Я не супраць».

Падчас свайго першага прэзідэнцкага тэрміну Трамп увёў пошліны ў памеры 25% на імпарт сталі і 10% на імпарт алюмінію з Канады, Мексікі і Еўрапейскага саюза. Праз год ЗША дасягнулі пагаднення з Канадай і Мексікай пра адмену гэтых тарыфаў, хоць падаткі на імпарт з ЕС заставаліся ў сіле да 2021 года.

Даг Форд, прэм’ер-міністр канадскай правінцыі Антарыа, дзе сканцэнтравана вытворчасць сталі ў Канадзе, абвінаваціў Трампа ў «змяненні арыенціраў і пастаянным хаосе, які падвяргае рызыцы нашу эканоміку».

Аб намеры ўвесці пошліны Трамп заявіў у нядзелю, і ўжо ў панядзелак гэта прывяло, у прыватнасці, да падзення акцый найбуйнейшых паўднёвакарэйскіх вытворцаў сталі і аўтамабіляў. Паўднёвая Карэя з'яўляецца буйным экспарцёрам сталі ў ЗША.

Імпартныя пошліны — гэта ключавая частка эканамічных поглядаў Трампа: ён разглядае іх як спосаб забяспечыць рост эканомікі ЗША, абараніць працоўныя месцы і павялічыць падатковыя паступленні.

Раней у гэтым месяцы Трамп заявіў аб увядзенні 25-працэнтных пошлін на ўвесь імпарт з Канады і Мексікі, але, паразмаўляўшы з лідарамі гэтых краін, пагадзіўся адкласці гэты план на 30 дзён.

Ён таксама ўвёў новыя пошліны ў памеры 10% на ўсе кітайскія тавары, што ўвозяцца ў ЗША. Пекін у адказ увёў свае ўласныя тарыфы, якія ў панядзелак уступілі ў сілу.

Каментары

Ланская на Занзібары, Дарафеева на Кубе, Сярога ў Швейцарыі: дзе адпачываюць зімой лукашэнкаўскія спевакі16

Ланская на Занзібары, Дарафеева на Кубе, Сярога ў Швейцарыі: дзе адпачываюць зімой лукашэнкаўскія спевакі

Усе навіны →
Усе навіны

Патап расказаў, як даўно яны з Насцяй Каменскіх не выступаюць у Расіі і чаму больш не будзе песень па-руску10

Метэарыту, які ўпаў пад Мінскам, прыдумалі імя2

Жыхарка Магілёва даказала бацькоўства памерлага партнёра праз ДНК-экспертызу

Дзеля жаб і рапух у Англіі на паўтара месяца перакрылі дарогу4

«Упаў у раёне райвыканкама, кучу міліцыі нагналі, у тым ліку АМАП». У Хойніках упаў расійскі дрон11

У мінскім клубе загінуў 33-гадовы наведнік3

Сабаленка з'явілася ў адным з самых дарагіх рэкламных ролікаў у свеце7

Беларусаў з другім грамадзянствам перасталі прапускаць у краіну па замежных дакументах27

На Wildberries можна замовіць аўтамабілі з прабегам1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ланская на Занзібары, Дарафеева на Кубе, Сярога ў Швейцарыі: дзе адпачываюць зімой лукашэнкаўскія спевакі16

Ланская на Занзібары, Дарафеева на Кубе, Сярога ў Швейцарыі: дзе адпачываюць зімой лукашэнкаўскія спевакі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць